Паліцыянеры (с) Адам С.

Jun 20, 2011 22:28

У нас на канале міліцэйскі патруль стаў гуляць. У суботу назіралі з мужам прыкольную сцэнку.
Ішлі мы ўздоўж канала, бачым -- мянты сядзяць на лавачцы, рэлаксуюць. А на другім беразу канала ідуць мужыкі ў працоўнай форме, з марозівам, фантай і пляшкай чагосьці моцнага. Муж кажа -- от мужыкі зара патрапяць. І тут яны селі на сваім баку канала, пад івай, на траўку, раўнюсенька насупраць ахоўнікаў парадку. А мянтам ляніва-лянівааа. А што рабіць? Прыйшлося аднаму падняцца, падысці да самага берагу: -- Мужыкі, мы вам не мешаем?
-- Мешаеце, бл...! Ну ладна, уходзім, уходзім!
Previous post Next post
Up