На табе лепш калыханкуopatryckDecember 29 2018, 10:01:28 UTC
Стомленае сонца схавалася Ў прыцемках за горы высокія. Да людзей, што у ложкі паклаліся Сон ідзе кацінымі крокамі. Цені, пад лучынаю зорнаю, Ноч снуе гадзіннікаў кроснамі. Сон, ласкавым вуркатам, дзетачак Запрашае ў казку дзівосную.
Дзе па воле ветра стракатага, Па рацэ з бурштыннымі водамі, Паплывеш у краіну фантазіі На сустрэчу з новай прыгодаю.
Змрокам, нібы коўдрай, укрытыя, Ад нягодаў цемрай схаваныя Людзі сняць мясціны забытыя, Дзе спяваюць мовай нязнанаю. Адшукаеш скарбы чароўныя Ў скрынях пад дубовымі векамі , Каршуном паймчышся між хмарамі Ў свеце за сваімі павекамі
Дзе па воле ветра стракатага, Па рацэ з бурштыннымі водамі, Паплывеш у краіну фантазіі На сустрэчу з новай прыгодаю.
Па-за маладою вясёлкаю, Паміж гаманлівымі соснамі, Між палёў з блакітнымі зёлкамі Схована краіна дзівосная. Б'юцца там крыніцы вясёлыя Запаветнай поўныя ласкаю. Дзетку зачакалася казачка. Засынай хутчэй, мая ластаўка.
І па воле ветра стракатага Па рацэ з бурштыннымі водамі Паплывеш у краіну фантазіі На сустрэчу з новай прыгодаю
Ў прыцемках за горы высокія.
Да людзей, што у ложкі паклаліся
Сон ідзе кацінымі крокамі.
Цені, пад лучынаю зорнаю,
Ноч снуе гадзіннікаў кроснамі.
Сон, ласкавым вуркатам, дзетачак
Запрашае ў казку дзівосную.
Дзе па воле ветра стракатага,
Па рацэ з бурштыннымі водамі,
Паплывеш у краіну фантазіі
На сустрэчу з новай прыгодаю.
Змрокам, нібы коўдрай, укрытыя,
Ад нягодаў цемрай схаваныя
Людзі сняць мясціны забытыя,
Дзе спяваюць мовай нязнанаю.
Адшукаеш скарбы чароўныя
Ў скрынях пад дубовымі векамі ,
Каршуном паймчышся між хмарамі
Ў свеце за сваімі павекамі
Дзе па воле ветра стракатага,
Па рацэ з бурштыннымі водамі,
Паплывеш у краіну фантазіі
На сустрэчу з новай прыгодаю.
Па-за маладою вясёлкаю,
Паміж гаманлівымі соснамі,
Між палёў з блакітнымі зёлкамі
Схована краіна дзівосная.
Б'юцца там крыніцы вясёлыя
Запаветнай поўныя ласкаю.
Дзетку зачакалася казачка.
Засынай хутчэй, мая ластаўка.
І па воле ветра стракатага
Па рацэ з бурштыннымі водамі
Паплывеш у краіну фантазіі
На сустрэчу з новай прыгодаю
Reply
Leave a comment