А мы толькі што вярнуліся з канцэрту
Gogol Bordello. Спачатку былі цыгане
ВІА Ромэн. Дзяўчыны траслі спадніцамі й пелі добрымі галасамі, але гук быў вельмі дрэнны. Спадабалася, як яны пачалі распавядаць паміж песьнямі: "Мы - рома. Мы ня маем дачыненьня да Румыніі ці Рыму, мы - асобны народ. У нас ёсьць свая мова, больш за ўсё падобная на пянджабскую". І засьпявалі "Ой, да не будзіце тумэле маладога"...
У першых радох былі
andryuha з
alenok, яны то здымалі, то танчылі; ззаду тапталіся мы зь
ilvyanyatkaм,
efimg,
lengie,
marinka,
subsur,
kadrilka зь нейкім кадрам... Потым я заўважыў, як заўжды, бухога,
vasechkinа.
І вось на сцэну выйшаў Жэня Хутц і зацягнуў "I'm just bordello kind of guy". Уся прастора перад сцэнай адразу ператварылася ў масавую воргію, дзе целы лёталі, рукі трасьліся ў паветры, а рты крычалі. "Гогалі" адыгралі колькі старых хітоў і перайшлі да новага матар'ялу, больш жорсткага за ранейшы. Але няхітрая лічылачка "Раз-два-казачок!" вельмі дапамагала трымаць рытм. Я быў у першых радох. Выканаў амаль усю праграму - пайграў на гітары Хутца, пакрычаў у мікрафон, які ён накіроўваў у натоўп, пабіў далоньню ў вялікі барабан, патрымаў Хутца, які пад "Баро Форо" сеў на той самы барабан і паехаў "у народ". Карацей, пот ліўся ракой, валасы махалі на ўсе бакі, а вушы проста залажыла. Але колькі кайфу!
alenok ня вытрымала, пайшла ў бліжэйшую аптэку ды набыла сьпецыяльныя хвігнюшкі, якія запіхваюць у вушы, каб было ня так шумна. А на біс адыгралі нешта зусім незразумелае - песеньку з новага сумеснага з ВІА Ромэн праекту; цыганскі рэп, скажу вам, гэта нешта незвычайнае!
Пасьля канцэрту я трохі паразмаўляў зь Юрам Лемешавым ды Сяргеем Рабцавым - адпаведна баяністым ды скрыпачом, атрымаў подпісы на плякаціку. Цяпер можна ўжо й хату купляць, шпалеры - падпісаныя плякаты
Чырвоных Элвісаў ды Гогаляў - ужо ёсьць.
Усё, пайду адсыпацца.
Update: from Boston Globe: Balkan beat
It's been 5+ months since Gogol Bordello's last visit to the Middle East, which means the band is long overdue for a return. Somehow, we never get tired of leader Eugene Hutz's oddball antics and the ragtag bunch of gypsy musicians he brings to town. The band has captured the tiny sliver of our heart that occasionally craves tunes from a Balkan wedding band gone awry. Thankfully, Hutz doesn't have that much competition. Bordello, for the uninitiated, is a motley crew of musicians who use punk, klezmer, and cabaret to tell the story of New York's immigrant diaspora. From that description alone, you can guess they're quite the downtown scenesters in New York. Tonight they're in Cambridge armed with unlikely dance songs from the amazing ''Gogol Bordello vs. Tamir Muskat." The band rolls into the Middle East Downstairs at 9, with Boston's own traditional Russian Gypsy music and dance band Via Romen opening.