як я тэрмінова мяняла пашпарт

Dec 26, 2006 22:04

-- А кто вас гнал за граніцу? Вы что, здесь учіться не моглі? -- сказаў мне сёньня мент у АВІРы, быццам помсьцячы за нейкую здраду краіне.

Ён пайшоў дадому задаволены, ён зноў крышачку залагодзіў свой кусучы комплекс.

-- Гэта каб ты не забывалася, чым Радзіма пахне, -- сказала на гэта мама.

Толькі я думаю, што гэтак пахне не Радзіма, а той мент у АВІРы...

уражанні

Previous post Next post
Up