(no subject)

Sep 18, 2008 15:49

Прыемна нечакана ўбачыць у фільме знаёмыя мясьціны. Ды нават чакана прыемна. Нядаўна вось не было чаго рабіць надакучыла цяжкая праца, дык глядзела тупое амэрыканскае кіно. Адзін вечар ішоў фільм "Прынц і я - 2". Там нейкая амэрыканка выходзіла замуж за швэдзкага прынца і ўсе не магла ніяк выйсьці. Дык вось, было вельмі прыемна бачыць у Стакгольме чэскі МУС (ці мінабароны, ужо не памятаю) з чэскім жа гербам ля ўваходу (нават не парупіліся зьняць, тупіцы). Цяпер у Швэцыю можна ня ехаць (я ўжо была, чорт!), усё роўна там усё як тут.

Але гэта хоць па ціхаму. Праз пару дзён паказвалі яшчэ адно супэрінтэлектуальнае амэрыканскае кіно (не памятаю назвы), дзе два хлопцы стаялі ля праскага Рудальфінума (а значыць, насупраць нашага факультэта) і крычалі "Мы ў Парыжы, мы ў Парыжы!". Дзіўнае было адчуваньне.

ЗЫ тут __cobra__  зьбіраецца ў Парыж. Падумай, ці варта Эйфелеву вежу па тэлеку, мусіць, ужо бачыла, а так я табе ў Празе месцы пакажу :)))

Прага, прыдуркаватасць, кіно

Previous post Next post
Up