Заклік да Ганеші

Mar 22, 2012 00:37

Падрабязны пераклад адной з самых распаўсюджаных мантраў-малітваў да Ганеші.

Пераклад на рускую - тут.

वक्रतुण्ड॒ महा॑काय॒ सूर्य॑कोटि॒सम॑प्रभ ।

निर्वि॑घ्नं कुरु मे देव शुभका॒र्येषु॒ सर्व॑दा ॥
vakra-tuṇḍa mahā-kāya sūrya-koṭi-samaprabha |
nir-vighnaṃ kuru me deva śubha-kāryeṣu sarvadā ||

О Божа!
Ты маеш выгнуты хобат,
ты маеш вялізарнае цела,
ты зьзяеш нібы мільёны сонцаў!
Дай мне бесперашкоднасьць у маіх сьветлых справах,
заўжды!
vakra-tuṇḍa - vakra - крывы, выгнуты; tuṇḍa - хобат; vakra-tuṇḍa - у якога выгнуты хобат
(2 варыянт - vaktra-tuṇḍa - vaktra - рот, ворган маўленьня; твар; vaktra-tuṇḍa- у якога рот-хобат; у якога на твары хобат )
mahā-kāya  - mahā - вялікі, вялізарны, велічны; kāya - цела; mahā-kāya - у якога вялізарнае, велічнае цела;
sūrya-koṭi-samaprabha - sūrya - сонца; koṭi - вяршыня ліку, 10 мільёнаў альбо найвялікшая лічба; sama-prabha - роўны па зьзяньню;sūrya-koṭi-samaprabha - што зьзяе як 10 мільёнаў сонцаў;
nir-vighnam - бесперашкоднасьць;
kuru - зрабі;
me - мне;
deva - дэва, бог (тут - зварот);
śubha-kārya - śubha - добры, сьветлы, прыгожы, правільны, чысты; kārya - тое, што мае быць зроблена; śubha-kāryeṣu - у добрых справах;
sarvadā - заўжды, заўсёды.

перевод, пераклад, мантра, санскрит

Previous post Next post
Up