(no subject)

Oct 02, 2014 22:36

пакуль не была ў жж - усё змянілася тут. у маім жыцці цяпер інтэнцыі (!!) да напісання сюды ўзнікаюць толькі па адзіночэству.
і вось яно.
ненавіджу ад'езды з дому, прыязджаць люблю, ад'язджаць - а ты больш сама! - фу.
зараз сяджу ў віленскім хостэле "ямайка", у кухні, што калісьці, відавочна, была бальнай залкай - з выхадам на балкон і цудоўнымі калонамі.
раней, начуючы ва ўсякіх экзатычных месцейках, уяўляла нібы я - частка аўтэнтычнага антуражу: ну там барышня, паненка, манах... а цяпер засіпаю з думкамі пра тое, як там дома пажывае мой родны антураж: зялёная печка, жоўты буфет, цёплы ложак, патэльні і формы для выпякання.
чытаю зараз Эн - і нават яна не падтрымлівае мяне.
час хутка праходзіць толькі на занятках - мозг заняты, думае над сэнсамі і значэннямі, і прыемная напужанасць і па заняткаў пэўны час трымае.
з прыемнага - сёння ішла ўздоўж рэчкі, усё чырванее і жаўцее, абажаю.
а потым зайшла ў магазін камянёў на Завальнай. жыццё абрэло фарбы)) там цудоўная прадавачка-яна ж уласніца, і куча даведнікаў па камянях)))
сяджу вечарамі на кухні хостэлнай з чаем і варэннем - і назіраю, як праводзяць-паказваюць хостэл новым пастаяльцам. і думаю вось бы яшчэ пра жыццё хостэла хто напісаў. во дзе свая спецыфіка.
"there is some bread, some jam, coffe, tea for american breakfast..."
Пра прыемнае: цвіце наш сайт http://druzi.by, сябры, мо хто яшчэ не бачыў. Украінска-беларускі культурніцкі сайт, калі ў вас ёсць што даслаць - дасылайце)
заўтра на кангрэс даследчыкаў, на кніжную секцыю. галава баліць, хвост адвальваецца - але павінна стаць лепей)
а потым - чаканы панядзелак у заданнях і чытве - але пад коўдрай у роднай кухні.
і буду вучыць літоўскую.
Previous post Next post
Up