(no subject)

Mar 07, 2014 20:25

Усё-такі я не вельмі добры педагог і далёка не талерантны чалавек. У мяне ёць адзін вучань, які заўжды са мной спрачаецца пра палітыку, крычыць, як ён рады, што расейцы ў Крым увайшлі, паўтарае гэта па тры разы, усміхаецца і глядзіць на рэакцыю. Свядома правакуе, пад'юджвае. Я, канечне, "улыбаемся і машем", але ўнутры ўсё клакоча і хочацца вдарыць яго адзін раз аб сценку, каб ён пакрыўджаны замоўк.
Хаця ўвогуле трэба навучыцца з гумарам рэагаваць на такіх зайчыкаў, толькі гумар звычайна іх і асаджае.
Астатнія, канечне, клёвыя-прыклёвыя, сёння пяцікласнікі прасілі мяне застацца ў іх далей выкладаць "па кантракце", а дзесяцікласнікі так натхняюць-так натхняюць, што станаўлюся сама зусім як яны (летуценная, замроеная, вясёлая, лёгкая, лятучая і пазітыўная). Зрэшты, тут і старацца асабліва не трэба.
Яшчэ са школьнага непрыемнага. Мела размову з сацыяльным педагогам пра "атрыбутыку на ранцу, якая не павінна прысутнічаць у дзяржаўнай установе". Мелася на ўвазе мая жоўта-блакітная стужка на заплечніку. Найбольш у гэтай рэпліцы мяне вывела тое, што нібы я зноў у 8-м класе -- гэта першае, а другое -- я амаль настаўнік, і няўжо настаўніку, даросламу, замужняму чалавеку - нехта можа рабіць такія заўвагі і такім тонам. Так абразліва, проста капец.
Я не зняла, канечне, усю ноч рэпктавала прамову пра "сваю асабістую торбу, на якую што хачу, тое і вешаю", і пра "няма закона, які гэта забараняе", і пра "калі б гэта была чырвона-зялёная стужка, Вы б не мелі прэтэнзій". Увогуле, мне ўсякія скандалы і наезды вельмі кепска даюцца, пасля любой моцна непрыемнай размовы дрыжаць каленкі, рукі, баліць жывот. Але разумею, што часам такія размовы непазбежныя і неабходныя. Хоць, канечне, па маёй волі - хай бы такіх паменей, і мірна ды з разуменнем усё вырашаць.
Previous post Next post
Up