я люблю мой Менск.

Feb 05, 2014 00:14

Я люблю мой Мінск.
Але калі б не была мянчанкай - не змагла б, не любіла б, ехала адсюль туды, дзе мой дом. Туды дзе ад мяне нешта яшчэ залежыць - у глабальным і ў лакальным сэнсах. Дзе мой уклад быў бы здольны нешта змяніць.
Наш Менск разбураецца ў нас на вачах. Балюча пісаць "мой", бо лягчэй, канечне, ускладаць адказнасць на ўсіх, а не толькі на сябе. Мой горад знікае, а я нічога не магу з гэтым зрабіць. І таму боль хаваецца паглыбей, ён зусім не адчувальны, калі яго не верадзіць, не даставаць адтуль.
Тут, у маім горадзе, можна або змірыцца і забыцца, або ўвесь час мучыцца сэрцам, балець нутром, але імкнуцца падтрымліваць у сабе баявы настрой.. і нават не знаю, што лепей. Раней не прыходзілася выбіраць, цяпер усё часцей задумваюся пра стаў паўсну.
Мой Менск у маіх уяўленнях, у рэдкіх вячэрніх ці зімовых прагулках (менавіта вечар і зіма робяць горад больш прыдатным для вобразаў) - і ў ягоных пахах. Мне часам здаецца, што ад часоў майго таты, бабулі, прабабулі, прапрабабулі - толькі пахі тут і засталіся. Вады, хлеба, соладу, маладога лісця...
Previous post Next post
Up