(Untitled)

Feb 03, 2014 20:59

Вельмі хачу паездзіць па Усходняй Беларусі: Магілёўшчыне і асабліва Гомельшчыне - уздоўж Прыпяці. Мне здаецца, гэта такі нязведаны край, які моцна палюблю, які адкладзецца мне ў сэрцы назаўсёды - з яго цяжкасцямі і хараством. Сёння трапіла на пералік райцэнтраў Беларусі, дык там былі такія, пра якія нават не чула ніколі. У іх хачу найбольш цяпер ( Read more... )

Leave a comment

veragodna February 4 2014, 17:49:35 UTC
У нас гэты маршрут на 2015 запланаваны. Так што падзяліцеся ўражаннямі, як атрымаецца :).

Reply

swaboda February 4 2014, 17:51:19 UTC
калі нічога кепскага не здарыцца, то, спадзяюся, летам выйдзе. падзялюся з задавальненнем :))
а на 2014 у вас што запланавана?:)

Reply

veragodna February 4 2014, 17:53:40 UTC
Мінская вобласць. Гэта будзе ўжо чацвёртая летняя вандроўка. Кожны год - адна вобласць :).

Reply

yozas_gubka February 5 2014, 17:13:59 UTC
цудоўны план:)

Reply

veragodna February 6 2014, 19:04:35 UTC
Ага :). Толькі аб'ектаў пакуль малавата. Бліжэй да лета спытаю сяброў, што параяць паглядзець.

Reply


Leave a comment

Up