Аднойчы Сьвінка была на ледавіку Пэрыта-Марэна.
Яна асьцярожна перасоўвала капытцамі па ледзяной гладзі, пасьлізнулася, пабалансавала 10 секунд, размахваючы ўсіма канечнасьцямі, і зарылася пятаком у ледзяное крошава.
“Сьвінка”, - сказаў Кот, які праходзіў міма, - “Табе ж сказалі: узяць з сабою кошкі”.
“Я ўзяла з сабой ката”, - прашыпела Сьвінка, абтрусілася й ганарлівай хадою накіравалася скараць ледавік.
![](http://pics.livejournal.com/svinka_bel/pic/00032fc1/s640x480)
Подпіс пад малюнкам: Сьвінка на ледавіку