Аднойчы Сьвінка вандравала з Катом па гарах.
Яны склалі ў заплечнікі накідкі ад дажджу, джэтбойлы, рандолі, намёт, спальнікі, карэматы, ежу, рушнікі, запасную вопратку і яшчэ тысячу карысных дробязяў.
“Кот, - уздыхнула Сьвінка, - як жа мы ўсё гэта панясем?”
“А давай я панясу заплечнікі, а ты панясеш мяне,” - сказаў Кот.
“Давай!”, - сказала Сьвінка.
“Хм…А правільна, што Сьвінкіна мама не дазваляла ёй у дзяцінстве мульцікі глядзець”, - падумаў Кот.
![](http://pics.livejournal.com/svinka_bel/pic/00030x33/s640x480)
Подпіс пад малюнкам: Сьвінка й Кот на трэку