Mar 11, 2010 19:20
Апошнім часам Польшча пачынае ўсё больш і больш нагадваць Беларусь па колькасьці маразматычных забабонаў: то падатковікі бегаюць з фотаздымачамі каля гіпермаркетаў спрабуючы сфатаграфаваць службовыя машыны, якія прывезлі сваіх карыстальнікаў за пакупкамі, то нечаканае вясеньняе таяньне сьнега размывае толькі-што адрэмантаваныя чыгуначныя шляхі будучай хуткаснай трасы Гдыня-Варшава, то прэса абвесьціць сярэдні прапагандовы заробак у 4000 злотых (1500 даляраў).
А зараз пачынаецца маразм касмічнага масштабу: З'явілася ініцыятыва (падтрыманая як дэпутатамі ад ПіС, так і ад ПО) ЗАБАРАНІЦЬ ГАНДАЛЬ У НЯДЗЕЛІ!
Паводле эканамістаў такі крок прывядзе да звальненьня як мінімум 130 тысяч супрацоўнікаў крамаў, а бюджэн не атрымае каля 1.5 мільярдаў злотых.
Вельмі спадзяюся, што здаровы сэнс пераможа. Але ініцыятары маразму настроены вельмі рашуча.
З.Ы.: Вельмі не хочацца закупацца ў суботу на два дні.