Га-га-га-гы-гы-гы))) Гуляючыся ў асацыяцыі,
dzienn фактычна напісаў скарочаную версію майго "Профіля карыстальніка". Вось што ён пра мяне думае:
Мафія!
хахлушка)
славесны поток )))
А за заборам - вольны край
расьліны
шчырасьць
"Вы не скажаце, колькі градусаў у бібліятэцы? А як прайсьці ніжэ нуля?" %)))
Усё ў яблычка, так што пракаменчу часткова:
Можа і поток,
але ж ты так любіш цешыцца ў яго пяшчотна-пякучых (“жжош!” - “ага, жжгу”) хвалях... і падбухторваеш: “Яшчэ... працягвай”)))))))))))
Пра іншае:
Напісала ў прыступе адчаю шчыра:
З мужам - як за мураванаю сцяной:
Сочыць пільна і старанна ён за мной,
Каб суняць мае “імкненні да прыгод”,
Разагнаць знаёмстваў шчыльны карагод.
Мне б не рыпацца з-за гэтае сцяны
Ды павыдраць свае крылы са спіны.
Я ж цагліны са сцяны выймаю зноў,
Каб павыдраць з таго боку бур’яноў.
18-19 лютага 2008
Пра пытанні на манер "Вы не скажаце, колькі градусаў у бібліятэцы? А як прайсьці ніжэ нуля?" %))) :
Ох, я не толькі задаю іх (асабліва кое-каму ў мэтах павышэння адукацыі), дык шчэ ж патрабую на іх дакладныя адказы: "Говоріте точно, скока вешать!"