Чаму?!..

Feb 23, 2006 16:58

Як часамі бывае складана зразумець адно аднаго. Як хутка бывае, што крыўда ўзьнікае на роўным месцы з-за нашага эгаізму, з-за таго, што мы яшчэ не навучыліся жыць сапраўды разам, успрымаць адно аднаго такімі, якія мы ёсьць. Крыўда ўзьнікае заўсёды хутка, мы запальваемся з аднаго шчаўчка пальцаў, як запалка. Але суцішыць крыўду з аднаго погляду ці слова ўдаецца далёка не заўсёды. А ўсё таму, што не заўсёды мы хочам прызнацца нават самім сабе, што зрабілі штосьці направільна: тут маглі б змоўчаць, тут паступіцца ўласнымі прынцыпамі, а вось тут не зьвярнуць увагі, а тут проста ўсьміхнуцца ў адказ, тут не зрывацца на крык і зьедлівы тон, а тут зрабіць нешта самой, не зьвяртаючы ўвагі на тое, што гэта належыла зрабіць яму. Але што самае дзіўнае: розумам мы гэта ведаем і нават прымаем, а як даходзіць да канкрэтнай сітуацыі, дык наступаем на тыя ж граблі...

І чаму ўсе людзі (ну амаль усе) такія?!..
Previous post Next post
Up