Наконт гендэрных адрозьненьняў - зайдзіце ў любую менскую інтэрнэт-кавярню, найлепш ня ў цэнтры, а на ўскраінах, і прыгледзьцеся да наведнікаў. Сядзіць плойма пятнаццацігадовых хлопцаў, якія рэжуцца ў гульні.
Дзяўчат таксама хапае, але яны сядзяць у чатах ды асьцы, найчасьцей, гутарачы з прадстаўнікамі іншага полу, плюс пішуць тузін лістоў па электроннай пошце. Жаніхоў шукаюць, карацей кажучы.
Збольшага я з вамі згодна. На жаль, яшчэ ня шмат людзей у нашай краіне карыстаецца кампутарам для працы або для пошуку інфармацыі. Тут выключэньне складаюць толькі, хіба студэнты ды частка прасунутых школьнікаў, якія шукаюць гатовыя рэфераты, курсачы і пад. у нэце. А так... Гулькі ды чаты. Прычым, не аддала б прэрагатыву карыстаньня чатамі дзяўчатам. У мяне вельмі шмат знаёмых хлапцоў, якія больш актыўна, чымсьці дзяўчаты, імі карыстаюцца для пошуку прыгодаў (але заўважым: ня жонак!).
Тое, што я назіраў - гэта наведнікі інтэрнэт-кавярняў у раёне плошчы Перамогі. Я там бываю/бываў/буду бываць рэгулярна. Ну хоць забі, карціна адная і тая ж. Сорамна, але - падглядаў у экраны, было цікава, што людзі робяць тут гадзінамі. Дзяўчаты - спрэс за хлопцамі палююць, хлопцы - спрэс за віртуальнымі монстрамі.
гледзячы як хавацца: можна зачыніць усе вокны й дзьверы, включыць кампутар, прынамсі не сядзець у чатах, інтэрнэце і пад., а таксама нікуды не выходзіць і нікога не ўпускаць у кватэру:) Тады можна й схавацца:)
А я вось збольшага назіраю за хлопцамі, якія сядзяць не ў інтэрнэт-кавярнях, а ў офісах. Гэта ж нейкі жах проста! Прычым усе, здаецца, не дурныя. Ці то ў беларускамоўных колах такі недахоп дзяўчат?!.. Нават ня ведаю, што на гэты конт думаць...
Сядзіць плойма пятнаццацігадовых хлопцаў, якія рэжуцца ў гульні.
Дзяўчат таксама хапае, але яны сядзяць у чатах ды асьцы, найчасьцей, гутарачы з прадстаўнікамі іншага полу, плюс пішуць тузін лістоў па электроннай пошце. Жаніхоў шукаюць, карацей кажучы.
Што каго цікавіць.
Reply
Reply
Reply
Reply
Мужыкі, хаваймася!
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Reply
Там такога наглядзецца можна, калі ў маніторы ўзірацца...
А вы лічыце, у беларускамоўных колах перазбытак дзяўчатаў? Ну-ка, ну-ка, дзе гэта такія колы?..
Reply
Reply
Reply
Reply
Leave a comment