Пытаньні ад hondurazian

Feb 16, 2006 15:19

1. Запросіш на вясельле?
Ага. Канешне. І яшчэ ўвесь ЗБС у дадатак:) Нешта мне часта апошнім часам сталі задаваць гэтае пытаньне... Да чаго б гэта?!

2. Якую страву ты абсалютна ня ўмееш гатаваць?
Ммм... Нават ня ведаю... Мабыць тое, што сама не люблю, тыпу рассольніка ці супу са шчаўем

3. Твой любімы выраз па-польску?
Ach żeby ciebie głupia kurwa trafił szlak (c) Шалкевіч, як ня дзіўна:)

4. Калі ты напісала свой першы верш, памятаеш? Што адчувала?
Ну першы верш нават вершам цяжка назваць:) Гэта яшчэ ў дзяцінстве было. Не спадабалася самой, таму кінула гэны занятак. А потым вырашыла паступаць на філфак, і чамусьці тады ўяўлялася ўсё так ружова, што ўсе на філфаку размаўляюць па-беларуску й абавязкова пішуць вершы. Тады села з аркушам паперы паглядзеа ў вакно... Акурат настрой быў адпаведны, і ў вакне было відаць мільёны агеньчыкаў-ліхтароў - пагатоў як у казцы. І радкі так лёгка клаліся на паперу. Потым зранку не магла паверыць, што гэтыя радкі напісала я:) А потым неяк само пайшло пісацца:)

5. Ці водзяцца русалкі ў Сьвіслачы ў межах Менску?
Ды не.. Чысьцілі ж Сьвіслач, дык усе зьбеглі... Можа, толькі ў раёне Драздоў засталіся. Дый увогуле вадзяныя Русакі на Беларусі - рэдкасьць. У нас больш у жыце водзяцца. Я якое ж у Менску жыта?!...

6. Ну і задай мне якое-небудзь вельмі вострае пытаньне?
Вострае? А гэта абавязкова? Навошта?
Вось табе ажно тры:)))
___________________

Умовы, я думаю, ужо ўсе ведаюць:)
Previous post Next post
Up