РУЖАНЕЦ - МАГУТНАЯ ЗБРОЯ ХРЫСЦІЯНІНА

Aug 22, 2012 18:54

“Я вельмі часта малюся на Ружанцы у часе экзарцызму. І хоць Рытуал не абавязвае здзяйсняць гэтую малітву, то экзарцыст можа адгаворваць яе паводле ўласнага жадання. Я выбіраю Ружанец, бо гэта вельмі эфектыўная малітва.

Аднойчы я маліўся над пэўнай зняволенай дэманам жанчынай. У нейкі момант я выцягнуў звычайны драўляны Ружанец і павесіў яго ёй на шыю. Так як каралі. Рэакцыя злога духа была раптоўнай: “Знімі з мяне гэты ланцуг", - пачаў ён галасіць. - "Пячэ ён мне, душыць!” Ён маліў мяне аб гэтым хвілін пятнаццаць.

Амаль усе зняволеныя злым духам асобы, якіх я сустракаў, расказвалі, што мелі вялікія праблемы з Ружанцовай малітвай. Яны не маглі яе вымаўляць. Яны пачыналі кашляць, ім рабілася душна.

У адным сужэнстве, у якім жонка зняволеная злым духам, можна заўважыць цікавую сітуацыю. Муж, седзячы ў іншым пакоі, паціху пачынае маліцца на Ружанцы. Праз хвіліну да яго прыбягае жонка з крыкам: “Што ты робіш? Звар’яцеў!”

Чаму Пан Бог карыстаецца кавалкам шнурка і наборам драўляных пацеркаў? Гэта вялікая таямніца, якую апісвае Апостал Ян у 12 раздзеле Апакаліпсіса (кнізе Адкрыцця). Там паказаны вобраз магутнай духоўнай барацьбы паміж сатаной і нашчадкамі Жанчыны.

Я калісьці меў цікавую сітуацыю падчас экзарцызму. Злы дух пачаў крычаць праз зняволеную асобу абрыўкамі фразаў. Ён галасіў, што сам не ведае, чаму так баіцца Марыі, што ён Яе не разумее, не можа зразумець таямніцу Яе пакорлівасці…

Мне здаецца, што Бог мае права ўзвялічваць, каго пажадае і як пажадае.Ён выбраў Мірыям з Назарэту. Але таксама Ён мог бы выбраць Рэбэку з Ерусаліма. Ён адарыў Марыю неверагоднай ласкай і сілай. Я штодзённа назіраю, як моцна сатана Яе баіцца.

Нядаўна падчас экзарцызму мы маліліся разам з малітоўнай групай. Кожны трымаў у руках Ружанец. Зняволеная асоба раптам пачала крычаць: “Замнога тых Ружанцаў! Я душуся!”
Цікава, што злы дух адрэагаваў на Ружанец нават як звычайны прадмет, на асвечаны шнурок з пацеркамі…”

(пераклад з размовы са святаром-экзарцыстам Я. Мендзыбродзкім)
Крыніца: http://www.opoka.org.pl/biblioteka/T/TS/gn200840-rozaniec.html


Previous post Next post
Up