ПАКАЯННЕ: СУСТРЭЧА З ГРАХОМ ЦІ АСОБАЙ?

Mar 09, 2012 23:17

У цэнтры сапраўднага хрысціянскага пакаяння знаходзяцца адносіны не з грахом, але з Асобай Езуса Хрыста.
Памылкай многіх вернікаў з'яўляецца тое, што яны сустракаюцца са сваёй грэшнасцю не ў перспектыве адносінаў з Езусам, а толькі ў песпектыве сваёй слабасці і нікчэмнасці. Ня многія памятаюць пра тое, што нас лечыць не вызнанне грахоў, але Асоба Езуса. Таму ў цэнтры сапраўднай споведзі заўсёды будзе сустрэча з Хрыстом. А вызнанне грахоў будзе толькі адным з элементаў гэтай сустрэчы.


(photo by: aydamusek.files.wordpress.com)

грэх, РЭКАЛЕКЦЫІ, ДУМКІ, споведзь

Previous post Next post
Up