Аб'яўлены 22 намінанты на мастацкую прэмію за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў за 2016 год. Поўны спіс тут. Паглядзела ілюстрацыі, нешта бачыла, нешта не, выкладаю свой спіс.
Кацярына Дубовік - мінулагодняя лаурэатка з новай кнігай. Вельмі падабаецца мне і стыль, і гумар-настрой. Эва Суса. "Снежны чалавек у Мінску". Выд. Кнігазбор
Стася Сакалоўская адразу з дзвюма кнігамі. Першая - Несцяровіч Уладзімір. "Эпоха русалкі". Выд. Галіяфы
Другая - Алесь Пісьмянкоў. "Чаму вожык не стрыжэцца?" Выд. Мастацкая літаратура
Аксана Аракчэева.
Тамара Бунта. "Дзяўчынка з Вішнёвага завулка". Выд. Мастацкая літаратура
Дар’я Мандзік. "Чытанка для маленькіх 2". Выд. Кнігазбор