Вакол Львова знаходзіцца мноства замкаў, тры з іх (Падгарэцкі, Алескі і Золачаўскі) аб'яднаны ў турыстычны маршрут, які называецца "Залатая падкова Львоўшчыны".
Падгарэцкі замак быў пабудаваны ў вёсцы Падгарцы ў 1635-1640 гг. У савецкія часы тут размяшчаўся туберкулёзны дыспансер, а зараз у замку ідуць рэстаўрацыйныя працы.
Падгарэцкі замак
Замак славуты дзякуючы таму, што ў ім праходзілі здымкі такіх вядомых фільмаў, як "Д'Артаньян і тры мушкецёры", "Патоп" і "Дзікае паляванне караля Стаха".
Уваходная брама
Як мне падалося, Падгарэцкі замак найпрыгажэйшы з трох, але пры гэтым ён знаходзіцца ў самым запушчаным стане. У параўнанні з другімі замкамі да яго цяжка дабрацца, так як няма прамога транспарту са Львова: спачатку неабходна даехаць да Злочыва або Бродаў, а там перасесці на аўтобус да Падгарцоў.
Від з замка
Касцёл у Падгарцах
Золачаўскі замак быў узведзены Якубам Сабескім у 1630-х гадах. Ён складаецца з дзвюх асноўных частак: Вялікага і Кітайскага палацаў.
Золачаўскі замак
Кітайскі палац
На тэрыторыі замка ляжаць камяні з зашыфраванымі надпісамі, якія датуюцца канцом XIV - пачаткам XV стст. Сэнс надпісаў дагэтуль з'яўляецца загадкай для вучоных.
Абарончы вал Золачаўскага замка
Алескі замак - самы старажытны замак у Заходняй Украіне. Калі дакладна ён быў заснаваны не вядома, але ў гістарычных дакументах першы раз замак узгадваецца ў 1327 годзе. У 1629 годзе ў адным з пакояў Алескага замка нарадзіўся будучы кароль Рэчы Паспалітай - Ян III Сабескі.
Алескі замак
З 1975 года ў замку дзейнічае экспазіцыя Львоўскай карціннай галерэі.
Партрэты Яна Замойскага і Стэфана Баторыя
Барбара Радзівіл
Замкавы парк