Адэса і Затока (ліпень 2015)

Jul 30, 2015 01:39



Помнік герцагу дэ Рышэльё

Апошні раз у Адэсе я быў больш за год назад, за дзень да трагічных падзей 2 мая 2014 года, калі ў выніку сутыкненняў паміж сепаратыстамі і праўкраінскімі актывістамі загінулі людзі. Падчас мінулага прыезду горад гудзеў ад мітынгаў, а ў гэты раз атмасфера на вуліцах стаяла вельмі міралюбівая. Адэса святкавала Дзень ваенна-марскога флоту Украіны, таму ў горадзе ішлі святочныя мерапрыемства і было многа турыстаў.



Дом прафсаюзаў, у якім у маі 2014 года загінулі людзі



Канцэрт на плошчы Астапа Бендэра





Пацёмкінская лесвіца



Адэскі порт

З-за святкавання Дня ВМС ля прычала марскога вакзала стаялі ваенныя караблі, кожны жадаючы мог на іх падняцца.



Фрэгат "Гетман Сагайдачны" з'яўляецца флагманам ваенна-марскога флоту Украіны



Ракетны катэр "Прылукі"



Дом з атлантамі



Адэскі нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета



Музей васковых фігур



Канатная дарога








Кавярня "Кампот"

З Адэсы я паехаў у пасёлак Затока, вядомы ўкраінскі курорт на Чорным моры.



Затока размешчана ў шасцідзесяці кіламетрах ад Адэсы на пясчанай касе. Да курорта пяць разоў на дзень ходзіць электрычка, таксама многа маршрутак і аўтобусаў.



У Затоцы я правёў два дні. Спачатку стаяла спёка, мора было цёплае і без водарасцей, але на другі дзень надвор'е сапсавалася - безупынна ішоў дождж.



Затока мне спадабалася тым, што вельмі нізкія кошты і ёсць турыстычная інфраструктура (рэстараны, экскурсіі, клубы і г.д.).



Цэнтральная алея



Кінатэатр "Хваля"





Піва ў рэстаране "Чарка Шкварка"





Развадны мост



Недалёка ад Затокі знаходзіцца Белгарад-Днестроўская крэпасць, закладзена яна была золатаардынскім ханам Берке ў XIII стагоддзі.







Украіна

Previous post Next post
Up