Нагорны Карабах - Сцепанакерт, Гандзасар і Тыгранакерт

Mar 19, 2015 00:45

Рэспубліка Нагорны Карабах - непрызнаная дзяржава, якая была абвешчана армянскімі сепаратыстамі ў 1991 годзе ў межах Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці і Шаўмянскага раёна Азербайджанскай ССР. Пасля абвяшчэння незалежнасці НКР паміж Арменіяй і Азербайджанам пачаўся ўзброены канфлікт, які лічыцца адным з самых крывавых на постсавецкай прасторы. Актыўная фаза вайны скончылася 5 мая 1994 года, калі было падпісана пагадненне аб спыненні агню, якое дзейнічае і па сённяшні дзень.



Сталіцай Нагорна-Карабахскай рэспублікі з'яўляецца Сцепанакерт. Сцепанакерт - чысты і прыгожы горад, слядоў вайны ў ім амаль не засталося. Насельніцтва горада складае зараз прыблізна 50 тысяч чалавек.



Від на Сцепанакерт з трасы, якая злучае сталіцу НКР з Арменіяй.



Цэнтральная плошча Сцепанакерта



Алея закаханых



Крама з таварамі беларускай кампаніі "Мілавіца"



Манумент "Мы - нашы горы" з'яўляецца сімвалам Нагорнага Карабаха



Праспект Azatamartikneri (Воінаў-Вызваліцеляў)



Помнік Сцяпану Шаўмяну, які быў лідарам каўказскіх бальшавікоў. У яго гонар Сцепанакерт быў перайменаваны ў 1923 годзе. Раней горад насіў назву Ханкэнды.



Помнік савецкаму военачальніку Івану Баграмяну



Могілкі салдат Карабахскай вайны



Музей салдат, якія зніклі без вестак падчас Нагорна-Карабахскага канфлікту.



Навагодняя ілюмінацыя ў цэнтры Сцепанакерта

Адной з самых вядомых славутасцяў Нагорна-Карабахскай рэспублікі з'яўляецца манастыр Гандзасар. Манастыр знаходзіцца ў гарах, прыблізна ў чатырох кіламетрах ад вёскі Ванк. Са сталіцы да гэтай вёскі адзін раз у дзень ходзіць маршрутка, праезд на ёй каштуе 600 драмаў (~ 1.3 USD).



Вёска Ванк

Першыя ўзгадкі пра манастыр Гандзасар датуюцца X стагоддзем, але сучасны храм быў пабудаваны на месцы старога ў 1216-1238 гг.



Гандзасарскі манастыр



Сабор Святога Іаана Хрысціцеля ў Гандзасары



Прыбудова пры ўваходзе ў сабор Св. Іаана Хрысціцеля



Надмагільная пліта Джалала III-га ў Гандзасары. На пліце на армянскай мове напісана "Тут пахаваны Вялікі Джалал; успамінайце яго ў сваіх малітвах; 1431 год".



Гандзасарскі манастыр



Беларускія трактары карыстаюцца попытам у Арменіі і Нагорна-Карабахскай рэспубліцы



Від на Мраўскі горны хрыбет з Гандзасара



Некалькі грузавікоў з салдатамі прыехалі да манастыра

Хоць Арменія да гэтага часу афіцыйна не прызнала Нагорна-Карабахскую Рэспубліку, але яна пастаўляе арміі НКР узбраенне, а армянскія ваеннаслужачыя, у тым ліку тэрміновай службы, прымаюць удзел у ахове мяжы непрызнанай рэспублікі.



Тыгранакерт - старажытны армянскі горад, які быў заснаваны Тыгранам II у першым стагоддзі да н. э. і насіў яго імя. Руіны горада былі знойдзены арцахскай экспедыцыяй Інстытута археалогіі і этнаграфіі Акадэміі навук Арменіі ў 2005 годзе. Да Тыгранакерта я даехаў на аўтобусе Сцепанакерт-Мардакерт, руіны знаходзяцца літаральна каля самай трасы.



Руіны Тыгранакерта

У XVIII стагоддзі каля руін старажытнага горада заснавальнік Карабахскага ханства Панах Алі-хан пабудаваў крэпасць.



У 2010 годзе ў сярэднявечнай крэпасці Тыгранакерта быў адкрыты археалагічны музей. У музеі прадстаўлены артэфакты, якія былі знойдзены падчас раскопак старажытнага горада.



Каля Тыгранакерта ўзвышаецца гара Ванкасар. На вяршыню гары я падняўся прыблізна за гадзіну.











Наверсе гары Ванкасар знаходзіцца невялікая царква, якая была пабудавана ў VI-VII стст.



З вяршыні гары можна ўбачыць тэрыторыю, якую кантралюе Азербайджан. Яна пачынаецца праз некалькі кіламетраў ад аўтадарогі Сцепанакерт-Мардакерт.



Дарога Сцепанакерт-Мардакерт

У Тыгранакерце я сеў на аўтобус да Мардакерта. Пакуль ехалі, я пазнаёміўся з маладым салдатам, які быў родам з армянскага горада Гюмры, а ў Нагорным Карабаху праходзіў тэрміновую службу. Як ён распавёў, на першай лініі абароны служыць вельмі небяспечна, так як пастаянна страляюць снайперы. Што адлегласць паміж акопамі армян і азербайджанцаў у адных месцах можа дасягаць аднаго кіламетра, а другіх - толькі дваццаць метраў. Па яго словах, участак фронту каля Мардакерта самы небяспечны.



Уздоўж дарогі Тыгранакерт-Мардакерт вельмі многа разбураных дамоў, якія былі знішчаны падчас карабахскага канфлікту.



Мардакерт па колькасці насельніцтва трэці горад у рэспубліцы, але выглядае ён як вялікая вёска. Горад моцна пацярпеў падчас вайны.



Цэнтральная вуліца Мардакерта



Закінутае кола агляду



Помнік Герою Сацыялістычнай Працы Самвелу Мамунцу



Навагодняя елка на цэнтральнай плошчы Мардакерта



Помнік-гармата на ўскраіне Мардакерта



Ваенная база ў Мардакерце



Аўтобус да Сцепанакерта на аўтавакзале Мардакерта. Аўтобус ходзіць шэсць разоў на дзень.

Нагорны Карабах

Previous post Next post
Up