Мелкія дрыжыкі па лініі пазваночніка, парывістыя ўздымы грудзей і шырока расплюшчаныя вочы. Крок... Уздых... Крок... Крок, крок, крок - у вогнішча. І два крокі назад. Згарэць... Не ўпершыню... Феніксу. Але птушанё... кволае і маленькае... не паспела аперыцца пасля апошняга адраджэння. Не хачу шукаць у попелы сваё трапяткое сэрца. Халодна. Горача. Я
(
Read more... )
Comments 4
а хіба хтосьці яшчэ будзе думаць наконт вуснаў???
такія вусны....
.... такія словы
толькі цалаваць...
ЗЫ: а вы, спадарыня, рамантык!!?
Reply
!!!!!
Reply
Ты спусьціш мяне зь нябёсаў,
Разбавіш гарбату сумам,
На скрыжаваньнях лёсу
Прамовіш: “Ня я прыдумаў”.
Чорны “Ліптан”, цытрына,
Вечар, кавярня “Біс”,
Лёгкі водар гаркавы
А побач: і love u. kiss(?)
Сябры...Выпадкова...Выснова...
Ня лепшая...Хай... Задзяўбло...
Забыць... Не кахаць... Памылкова...
Life’s *dziarmo* Пэрманэнтна ўжо?
Вытворныя ўночы ў ложку
Ірацыянальныя для вясны.
Няхай забываюцца твары
Ты. Кропка. Ты. Кропка. Ты.
Reply
За тое, што яна твая...
Сноу зброя не бярэ мая -
Тваёй атруты я жадаю.
Iзноу пытаюць утрая
За слова горкае "кахаю"...
Тваёй атруты я жадаю
За тое, што яна твая.
Лера Сом
ЗЫ. Давайце тут адкрыем паэтычную старонку... :оР
Reply
Leave a comment