May 08, 2008 10:48
Магчыма, пойдзе дождж. Я без парасона. Хай гэта будзе мой дождж. Я ж уласніца. Дождж, што заглушыць маўклівы крык. Бо ў гэтым горадзе нельга крычаць.
Магчыма, пойдзе дождж. Я не пыталася ні ў кога. Бо ў кожнага свой прагноз на гэтае жыццё.