(no subject)

Oct 25, 2007 01:17


Ты ведаеш, як за некалькі хвілін можна стаць самым шчаслівым і як за той жа прамежак часу можна стаць самым няшчасным. Ты ведаеш, што ёсць сляпая адданасць, а што бясконцы недавер. Ты ведаеш, што ёсць ненаўмысны падман, а што вострая здрада. Ты ведаеш, што такое хвала і ганьба. Ты ведаеш, што такое сяброўства і што такое варожасць. Ты ведаеш, што такое праца, не шкадуючы сябе, і што такое лайдацтва. Ты ведаеш, што значыць быць наймацнейшым і што значыць - найслабейшым. Ты ведаеш, што такое каханне, а што такое нянавісць. Ты ведаеш, што такое пагарда, а што такое павага.Ты ведаеш, што ёсць несвядомая гульня, а ёсць свядомы разлік. Ты ведаеш, што такое пяшчота, а што такое сухасць. Ты ведаеш, што такое смеласць, а што такое страх. Ты ведаеш, што значыць “у любую хвіліну”, а што значыць “ніколі”. Але тое ведаеш ты. Тое твая праўда.  А ў яго, яе, іх, усіх, кожнага яна свая, іншая. Іх праўда. Для цябе яна можа аказацца ілжывай. І тады ўсё змешваецца і цябе разрываюць нешчаслівае шчасце, ганебная хвала, варожае сяброўства, лайдацкая працавітасць, недаверлівая адданаць, пагардлівая павага, пяшчотная сухасць, смелы страх, несвядомы разлік…   І ты ведаеш… што не ведаеш нічога.
Previous post Next post
Up