Атрымала я нядаўна ліст на эл. скрыню. Нейкая там Кельлі піша мне, мы бла-бла амерыканская арганізацыя хацім запрасіць вас на канферэнцыю недзе там у Каліфорніі, нехта там параіў маю адрэсу. Карацей, запрашаем, прыязжайце, мы за ўсё заплацім, вельмі ж прагнем вас у нас бачыць. Вау, думаю я, якая я знакамітая... Але ж расла я ў сваіх вачох нядоўга. Казка неяк хутка закончылася.
Напачатку я вырашыла паглядзець, хто ж такі мяне запрашае, скарысталася гуглам і выйшла на нейкі блог, дзе тусіліся людзі з розных краінаў з адным пытаньнем: што адбываецца? Усе яны атрымалі падобныя лісты з гэткай прывабнай прапановай і пасьля пошуку інфы пра гэтую арганізацыю траплялі на гэты блог.
Я крыху папытала сваіх больш дасьведчаных НГО-шных сяброў і мне распавялі такую схему. Нехта рассылае гэтыя лісты (магчыма з ЗША, а магчыма і не), ты пагаджаешься ехаць. Яны пішуць табе, усё добра, мы чакаем, але трэба так, дробязь, зрабіць унёсак удзельніка. Ты яго дасылаеш па пошце і на гэтым кантакт з запрашальнікам перапыняецца.
Усё неймаверна проста і даволі банальна.
Мараль: гугл ўсё ж такі геніяльная рэч. На жаль, нікому нельга верыць. Ужо і НГО-шнікаў пачалі ашукваць...
ПЫ.СЫ. Эх, а я так хацела...
Дарэчы ліст і блог можна паглядзець
тут А на гэты ліст нават сталыя беларускія НГО-шнікі павяліся:
гл. тут