Сьвяты камень у маскоўскім палоне

Jan 15, 2011 16:15


Адзін з „Барысавых камянёў“ з надпісам 1 пал. ХІІ ст., што ў 1888 (пав. інш. зьв. у 1878) выцягнуты зь Дзьвіны зь ініцыятывы „заходне-рускага“ (віцебскага) краязнаўцы А. Сапунова і адпраўлены ў Маскву для тамтэйшага Гістарычнага Музэю: урэшце пакладзены ў маскоўскім парку пры музэю-запаведніку „Коломенское“ (як памятник древнерусской письменности). - Як піша Энцыкл. Гіст. Беларусі, „Да прыняцьця хрысьціянства (10 ст.) [гэтыя „Барысавы“] камяні былі язычніцкімі фетышамі. Крыжы на валунах высечаны паводле загаду полацкага князя Барыса Ўсяславіча ў 1-й трэці 12 ст. ў сувязі з ажыўленьнем язычнічніцкіх вераваньняў і з мэтай увекавечыць імя князя“. - Цяпер такі акт княскага надпісаньня і акрыжаваньня пэўна назвалі-бы дзяржаўным вандалізмам уладаў :) ды параўналі-бы з ацыбульваньнем былых касьцёлаў :))








iter vitæ, Karcina Repina „Не ждали”, z šyrokaha śvietu, trafei fotapalaŭničaha

Previous post Next post
Up