Leave a comment

Comments 17

butzbach December 4 2010, 15:17:32 UTC
Ісправно атрымалася

Reply

suziralnik December 4 2010, 15:29:08 UTC
А то-ж! :) Съ куполомъ большимъ деревяннымъ :)

Reply


(The comment has been removed)

suziralnik December 4 2010, 16:13:30 UTC
Вось і мсьціслаўскае чынавенства засталося вельмі задаволена :) Ды-й новы гарадзкі манастыр пры нова-исправленномъ храме назвалі відавочна ў гонар Сьвятога  Государя Императора Николая І „Палкина“  Міколы Цудатворца :)

Reply

(The comment has been removed)

suziralnik December 4 2010, 16:20:49 UTC
Так, -- зь "ерам" на канцы гэта слова набывае ў нашых краёх асаблівае значэньне :)

Reply


pawet December 4 2010, 18:36:23 UTC
гэта іх мтпндартны "наваяз".
навогул чырвоная прапаганда - прамы нашчадак папярэдняй рускай.

Reply

suziralnik December 4 2010, 19:07:58 UTC
Так, многія нават беларускія дзеячы ў 20-х згадваюць, што на многіх месцах засталося старое імпэрскае чынавенства з усімі замашкамі, толькі новым начальствам і іншымі задачамі. Больш-менш усіх "былых" у СССР пазьнішчалі толькі ў расстрэльныя 1936-38 гады, аднак трыдыцыя была перададзена наступнаму рабоча-сялянскаму чынавенскаму пакаленьню.

Reply

pawet December 4 2010, 19:26:21 UTC
шмат чытаю іх гістрычнай літаратуоы 19 ст. "генетычнае" роднасць адчуваецца яўна. асабліва ў адносінах да уніі, каталіцызму і т.д. дарэчы цікаввая тэма :)

Reply


emieryka December 4 2010, 20:57:45 UTC
Ох... Сёньня бачыла, як "ісправілі" царкву... Фотаздымак паказваць пакуль што ня хочацца... Але тое "ісправленіе", напэўна, можна лёгка пазьдзіраць, калі што... А можа і не...

Reply

suziralnik December 4 2010, 22:12:22 UTC
Штосьці ўсё не аскудзеіць ды не аскудзеіць наша зямля ісправіцелямі -- ажно ад самай мікалаеўскай эпохі...

"Ісправленіе" царквы сёньня можна ўяўяць. - Але ў мсьціслаўскім выпадку "костелъ... былъ исправленъ по образцу православныхъ храмовъ": пры такой пастаноўцы пытаньня відавочна, што тая "недасканаласьць", што падлягала ў ім "ісправленію", тычылася не дэталяў архітэктурнага стылю як такіх.

Reply

emieryka December 4 2010, 22:20:25 UTC
А гэта каб ён не саўрашчаў чэсных праваслаўных людзей у лацінства.

Reply

suziralnik December 4 2010, 22:43:58 UTC
...нават і самім сваім безблагадатным выглядам :)

Reply


juli_erde December 7 2010, 22:47:25 UTC
А гэта пра які канкрэтна храм?

Reply

suziralnik December 7 2010, 22:57:40 UTC
Гэта пра "Мсьціслаўскі Міхайлаўскі касьцёл і калегіюм езуітаў," - Энц. даведнік "Архітэктура Беларусі" (1993) стар. 352.

Reply

juli_erde December 7 2010, 23:18:57 UTC
Зразумела, дзякую.
Зрэшты гэта зараз гучыць смешна, а тады падобны пафас быў усяго толькі дакладною пра выкананую замову "зверху".
Забаўна, што акурат Лаўрэцкі абараняў дысертацыю па пераробцы ў Імперыі беларускіх храмаў пад вядомы расейскі кшталт.

Reply

suziralnik December 8 2010, 00:19:05 UTC
Значыць, прынамсі ніхто ня можа скрытыкаваць Лаўрэцкага за дылетанцтва і непрафэсыяналізм у тым, што ён робіць! :))

Reply


Leave a comment

Up