Дрэва і мы :)

Oct 09, 2010 01:04



Ад чаго ў доме паветра «цяжкае»? „Звязда“ - „Наша Ніва“, 6 кастрычнiка 2010

„Беларускія спецыялісты пацвярджаюць: сувязь паміж станам паветра ў памяшканні і самаадчуваннем адназначна ёсць...“ (!)

Ніколі Vaš Suziralnik не любіў мэбляў з ДСП... Падабаліся „дзедаўскія“ мэблі з „суцэльнае“ драўніны: стульля, крэслы, сталы, кніжныя шафы, стары дубовы буфэт. Калі ўжо не з „суцэльнага“, то няхай будуць вэніраваныя, з панэлямі, з больш танных гатункаў дрэва ў сярэдзіне, як той стары чэхаславацкі сэрвант. Але нічога з ДСП ні ў якой якасьці і постаці. Мабыць зь дзяцінства адбілася ад ДСП уражаньне якойсьці „несапраўднасьці“, эрзаца. Думаў дошка, а аказаўся падман!:) З гэтым аднак нязгодныя нават уласныя бацькі. Маці мяркуе, што з „суцэльнага“ дрэва мэблі непрактычныя, бо цяжкія. Бацька называе маю пагарду да ДСП проста „піжонствам“. Яны й мяне самога амаль былі пераканалі, што за неўпадабаньнем ДСП - толькі недарэчны снабізм: і дзеля агулам лібэральных перакананьняў, я ўжо амаль быў пачаў разважаць, як-бы пазбыцца забабонаў і прывучыць сябе палюбіць гэнае ДСП... Аднак цяпер супраць ДСП нечакана адшукалася калі не сэнсоўная прычына - то зручнае навуковае абгрунтаваньне :) Aказваецца, што ДСП павольна атручвае памяшканьне, у якім знаходзіцца. І „абзавесціся гераньню“ (адна з парад для паляпшэньня паветра ў артыкуле) ад выдзяленьняў з такой мэблі не дапаможа :)

Мэбля згадана ў артыкуле першай з фактараў забруджаньня паветра. І напэўна, па сваёй прыродзе з усіх фактараў ёсьць самым нязьменным:

„Мэбля. У нашых офісах-кватэрах яна, галоўным чынам, драўняна-стружкавая, склееная фенолфармальдэгіднымі смоламі. Канцэнтрацыя апошніх у паветры і вызначае якасць паветра ў пакоі“. Пра фармальдэгід з ДСП (і ДВП) даведваемся больш нп. з расейскіх публікацыяў („OSB - источник повышенной опасности?“):

„Остаточный формальдегид в формальдегидных смолах. При синтезе формальдегидных смол поликонденсация формальдегида с мочевиной не проходит до конца и останавливается на стадии равновесия, при которой формальдегидная смола как товарный продукт содержат 0,1..0,5% массовых частей формальдегида. При изготовлении древесноплитных материалов остаточный формальдегид сорбируется на частицах древесины и при эксплуатации выделяется в окружающую среду.“ Праз паветра, фармальдэгід (і фенол, і фенолфармальдэгід - таксама) становіцца канцэрагенам для чалавека:

„При любых путях поступления в организм человека формальдегид быстро и полно всасывается и, в частности, накапливается в костном мозге. В организме формальдегид превращается в муравьиную кислоту и метанол, наиболее полно эта реакция происходит в печени.... [В] 2004 году формальдегид был официально признан прямым канцерогеном и внесен в список канцерогенных веществ Всемирной Организации Здравоохранения при Организации Объединенных Наций.“ ...Зрэшты, незаўважнае ўзьдзеяньне канцэрагенаў можа быць справаю надта доўгага часу. - Аднак аказваецца, што фармальдэгід мае шэраг і больш непасрэдна адчувальных аспэктаў таксічнага ўзьдзеяньня:

„По данным токсикологов, формальдегид раздражающе действует на слизистые оболочки и кожу, сильно действует на центральную нервную систему, особенно на зрительные органы и сетчатку глаз (особенно при совместном присутствии метилового спирта). Угнетает синтез нуклеиновых кислот, нарушает обмен витамина С, обладает мутагенными свойствами, раздражает верхние дыхательные пути.“ Ды падаецца, што ў тым артыкуле „Звязды“ - „Нашай Нівы“ нераскрытым застаўся яшчэ адзін момант, Святлана Барысенка піша:

„Паводле слоў загадчыцы аддзялення камунальнай гігіены Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ірыны Жаўняк, на якасць паветра ў гарадскім доме адназначна не ўплывае пачатак сезону ацяплення. Само па сабе цэнтралізаванае ацяпленне абсалютна бяскрыўднае ў дачыненні да паветра, якім мы дыхаем у кватэрах ці офісах.“ Згода, „само па сабе... бяскрыўднае“. Аднак ацэпленьне награвае паветра ў памяшканьні. Паветра ў памяшканьні награвае мэблю. У мэблі награваюцца ДСП. У ДСП награваецца смала, а ў ёй - формальдэгід, фэнол і фенолформальдэгід. Не патрабуецца даводзіць, які ўплыў награваньне будзе мець на інтэнсыўнасьць выпарэньняў з ДСП/ДВП у паветра. - Павінна быць асабліва дзейсна, калі паставіць бліжэй да батарэі :)

На гэта бацькі, людзі тэхнічна адукаваныя, канешне скажуць, што ўсё то даволі нямногае з ДСП/ДВП, што ў іх яшчэ знаходзіцца ў кватэры, ёсьць ня менш як 30-гадовай даўніны: і гэтак усё, што толькі магло адтуль выпарвацца, напэўна-ж даўно выпарылася. Магчыма. ...І што можна адсунуць ад батарэі. Напэўна. - А я адкажу, што гэта яшчэ не падстава, каб зараз тое ДСП ўпадабаць.

„In my humble opinion“, Aŭtabijahrafičnaje

Previous post Next post
Up