„В Белоруссии... предлагаем расстрелять 3 тыс. человек“

Dec 26, 2015 03:36

Цікава, ці ўтульна на вуліцы імя Шаранговіча ў Менску. Напэўна так, чаму-ж не. Толькі назва крыху недарэчная. Зрэшты, тое тычыцца і вуліцы і плошчы Калініна, які падпісаў рэзалюцыю „за“, ды ажно двойчы.



(Адсюль)

Дарэчы пра Шаранговіча:
«Праз 2 месяцы пасьля трагічнай сьмерці Ц.Гартнага склікаецца 16-ты зьезд КП(б)Б. Адбываецца ён у Доме ўраду ў Менску. На ім тагачасны 1-шы сакратар ЦК В.Шаранговіч вельмі востра асуджае й абвінавачвае ня толькі арыштаваных незадоўга перад тым старшыню СНК БССР М.Галадзеда, народнага камісара асьветы А.Чарнушэвіча й іншых кіраўнікоў БССР, але, разам зь імі, і прысутнага на зьезьдзе Алеся Чарвякова, народнага камісара асьветы 1-га ўраду БССР, нязьменнага ад 1920 г. старшыню ЦВК і Прээыдыюму ЦВК БССР, сябру ЦБ і ЦК КП(б)Б. Ня было ніякага сумніву, што чарга сталінскай гільятыны тэрору дайшла да яго. Зьезд толькі фармальна павінен закляйміць яго «ворагам народу». У часе аднаго із перапынкаў А.Чарвякоў ідзе ў свой габінэт, замыкае на ключ із сярэдзіны дзьверы й стрэлам з рэвальвэра ў сэрца канчае самагубствам. Калі дзьверы габінэту былі ўзламаныя, яго знайшлі мёртвым... на сваім урадавым крэсьле.
Гэта было 16.6.1937 г.»
Аўген Калубовіч «„Айцы“ БССР і іхны лёс».

Karcina Repina „Не ждали”, „žach u čałaviečym sercy“, са знакам качэства

Previous post Next post
Up