Menka, або чаму "ни челядина, ни скотины"

Aug 04, 2015 00:26

Зь юнацтва мяне неяк бянтэжыла пэўная нататка Ўладзіміра Манамаха ў сваім «Поученіи», дзе ён прыгадвае, як «и на ту осень идохомъ съ Черниговцы и съ Половци-Читеевичи къ Мѣньску, изъѣхахомъ городъ и не оставихомъ въ немъ ни челядина, ни скотины».
Увагу тут прыцягвае, і бянтэжыць, не сама скрайняя жорсткасць, а выключнасьць. Нататка гэтая, занатоўваючы такое татальнае зьнішчэньне, троху вылучалася з усіх шматлікіх апісаньняў паходау і войнау, якімі было заноўнена Манамахава жыцьцё. Iншая згадка пра Менск, некаторы час пазьней, таксама падобная: войскі з сучаснае Украіны «Взяша Менескъ градъ, иссекоша мужей, а жены и дети даша на щитъ» - гэта значыць, дзяцей і жанчын зрабілі нявольнікамі, ваеннай здабычай. Паўстае пытаньне: чым жа патлумачыць настолькі жорскае стаўленьне рускіх князёў да, нібыта, сваіх усходне-хрысьціянскіх аднаверцаў, этнічна-блізкага насельніцтва, нібыта «таксама-Русі», чаго не сустракаем у апісаньнях іншых канфліктаў між княствамі? Ці нешта адметнае стаіць за тым фактам, што менавіта менскае насельніцтва напаткала такое стаўленьне: ці было ў тагачасным тутэйшым насельніцтве штосьці асаблівае? Або, ці такая адметнасьць стаўленьня ня сьведчыць аб тым, што рускія князі разглядалі тагачасных менчукоў не зусім так, як жыхароў рускіх княстваў сучаснае Ўкраіны?
             А дык можа і не разглядалі зусім так. Тлумачэньне назвы «Няміга» з балцкіх моваў сёньня ўжо шырока прынятае. Аднак тое самае яшчэ больш празрыста тычыцца і рэчкі, якая дала назву першапачатковаму менскаму гарадзішчу (якое й напаткалі вышэйзгаданыя зьнішчэньні). Менка, прыток Пцічы, не была вялікай ракой: маўляў, «Как считают ученые, Менка и в давние времена не была большой. В науке есть данные, что термин «мен» имеет смысловое значение «маленькая мелкая река»». V.S. не ўдалося высьветліць крыніцы такога сьцьвярджэньня пра «мен», або нават аб якой то мове ідзецца. Аднак і на сучаснай балта-літоўскай мове «menka srovė» азначае слабацечную ручаіну.
            Гэтак, магчымае тлумачэньне такога стаўленьня рускіх князёў да тутэйшага насельніцтва можа быць у тым, што тагачасныя насельнікі ваколіцаў Менкі і Нямігі магчыма й не успрымаліся імі ні як «этнічныя сваякі», «таксама-Русь», ані нават, магчыма, як адзінаверцы. Архэялёгія Менскага гарадзішча паказвае, што, паводле матэрыяльнай культуры, насельніцтва нібы належыла да крывіцкага славянскага рэгіёну, хаця аб сьведчаньнях хрысьціянскай прысутнасьці сярод знаходак з «таго» Менску пакуль не паведамлялася. Аднак штораз занатаванае стаўленьне з боку кіеўскіх князёў можа паказваць на тое, што славянізацыя насельніцтва гэтых мясьцін яшчэ ў другой палове XI ст. не прасунулася дастаткова далёка, каб людзі з сучаснае Ўкраіны ўспрымалі яго «таксама-рускімі». Прынамсі, гэта ўпісваецца ў лёгіку іх паводзінаў у 2 занатаваных гісторыяй сумных выпадках.

Karcina Repina „Не ждали”, hołas z makulatury, zahadki pryrody

Previous post Next post
Up