Белабеларус :)

Jul 11, 2014 08:26

Чытаў і думаў: ці натуральна, дарэчна быць чырвонабеларусу (Богдан) у канкрэтым нашым гістарычным часе? Ці Vaš Suziralnik мае тады самавызначацца мабыць як белабеларус?..

Абагаўленне паразітаў - Сяргей Богдан крытыкуе Алеся Белага

12:09, 09.07.2014
|



Алесь Белы ў «Звяздзе» піша пра «цэ­лы ася­ро­дак бе­ла­ру­шчы­ны пры канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. пры ад­ным тыш­ке­ві­чаў­скім два­ры». «Гэ­та яго [графа Бэнэ­дыкта Ген­рыка Тыш­ке­віча, скарочана - БГТ], а так­са­ма яго сы­на, ін­ша­га Бэнэ­дык­та, служ­боў­ца­мі бы­лі Ста­ры Улас, баць­ка пісь­мен­ьні­ка Яд­ві­гі­на Ш. Ян Ля­віц­кі і баць­ка Кан­стан­цыі Буй­лы Ан­тон».

Стоп. Гэтыя людзі завуцца ну ніяк не «службоўцамі», бо былі яны прыслугай. БГТ аж так апекаваўся беларускай культурай, што трымаў Старога Ўласа за кухара, пасьля падвысіў да кухмістра і аканома. А як БГТ спрычыніўся да таго, каб Ядвігін Ш. ды Канстанцыя Буйла прыйшла ў беларускую літаратуру? Бацька першага быў аканомам, а другой - увогуле аб'ездчыкам.

Зьвяздоўскі аўтар наракае, ну што гэны Стары Ўлас складаў непатрэбныя вершыкі пра мужыкоў, а не занатоўваў рэцэпты графскіх страваў. «Нам ён па­кі­нуў збор­нік вер­шаў «Год бе­ла­ру­са» пра цяж­кую до­лю му­жыц­кую. Паз­ней та­кіх вер­шаў на­пі­шуць яшчэ не ад­ну ты­ся­чу та­моў (аж­но і ў ма­ку­ла­ту­ру іх ця­пер не бя­руць)»

Чаму ж, во нягоднік?! Ну, для пачатку варта ўзгадаць, што граф БГТ у адрозьненьне ад якога-небудзь эміра бухарскага паэтаў трымаў не на стыпэндыях ды падарункох, а калі не на стайні і хляве дык на кухні.

У адрозьненьне ад сяньняшняга зьвяздоўца, Стары Ўлас ведаў сапраўдны смак графскіх страваў - вынік уціску ды эксплюатацыі беларусаў, руіны Краю пасьля палянізацыі Княства. А таму і пісаў пра мужыкоў. Бачачы, як спляліся нацыянальны ды сацыяльны прыгнёт.

Графы Тышкевічы маюць да Беларусі ў часы Старога Ўласа дачыненьне выключна паразытычнае ды зьвязаныя з ёй адно геаграфічна. Лагойская калекцыя ды археалягічныя росшукі Яўстафія - дробнае адхіленьне ад выразнай пазыцыі, і наколькі нават той «руплівец нашай старасьвеччыны» бачыў каштоўнасьць у Беларусі як такой - пытаньне для мяне пакуль без адказу.

Сучасную Беларусь пры канцы ХІХ - пачатку ХХ ст. будавалі ня графы з князямі. Яны свой цывілізацыйны ды гістарычны выбар зрабілі задоўга да таго - не на карысьць Беларусі як апрычонай палітычнай супольнасьці. Беларусь здабылі басякі, абдзёртыя тымі, каго сяньня ўсхваляе ўжо і дзяржаўны беларускі друк. Пачынала дробная шляхта, а ўрэшце сякую-такую, але дзяржаву збудавала тое, што Сяргей Дубавец называўшы быў у сваіх вострабрамскіх перадачах на амэрыканскім радыё «камбедаўскай гардыняй».

Прычым гаворка тут ня толькі пра БССР. Бясплённы праект БНР таксама ня графамі леплены, таму і ад сацыялізму недалёкі. Іронія лёсу - сяньня яго цягаюць як штандар якраз лібэралы.

Паводле: Сяргей Богдан, Facebook.com

Чытаць цалкам
http://nn.by/?c=ar&i=131454

Previous post Next post
Up