Сацыяльны прыгнёт скончаны

Jun 19, 2013 14:58

Які ёсьць верны паказчык гістарычнага сканчэньня сацыяльнага прыгнёту?- Калі люд дазваляе сабе брудна лаяцца ў публічным месцы. (А пакаранай „за лаянку“ сапраўды рызыкуе быць хіба толькі палітычная апазыцыя.) Бо публічнае хамства - гэта паказчык упэўненай сацыяльнай фамільярнасьці найменш акультураных узроўняў насельніцтва, якія больш не ( Read more... )

Karcina Repina „Не ждали”, „žach u čałaviečym sercy“, „In my humble opinion“, ab hetym nielha surjozna

Leave a comment

wiedzma88 June 19 2013, 14:16:31 UTC
а ён агулам пачынаўся?

Reply

suziralnik June 19 2013, 14:47:38 UTC
На яго шмат скаргаў у літаратуры :) -- Маўляў, прадстаўнікі сацыяльна-ніжэйшых групаў былі змушаны захоўвацца з выразам павагі, пільнавацца ў публічных месцах стандартаў паводзінаў і звычаяў, што былі ўсталяваныя, накінутыя ім згары, сацыяльна-вышэйшымі катэгорыямі, усялякімі "панамі". Скаргі на гэта можна знайсьці нават у беларускай дакастрычніцкай паэзіі :)
Яшчэ 20-30 гадоў таму пачуць мацерныя выразы ў публічным месцы, краме, транспарце, было вельмі рэдкім. Маглі выклікаць міліцыю :) Савецкая намэнклятура, гаспадарнікі, і вайскоўцы былі, на сваім працоўным месцы(!), часта надзвычайныя мацяршчыньнікі, аднак у публічнай культуры гэтыя групы накідалі насельніцтву стандарты, характэрныя для інтэлігэнцыі.

Reply

wiedzma88 June 19 2013, 15:28:31 UTC
мда... і неба раней было больш блакітным, і трава зелянейшай...

Reply

suziralnik June 19 2013, 16:51:47 UTC
"...і заёмыя дзяўчыны -- маладзейшымі," -- працяг гэтай сакрамэнтальнай фразы )))

Reply

wiedzma88 June 19 2013, 17:14:47 UTC
так)

Reply


Leave a comment

Up