Беларускі інфантыльны рэвізыянізм

Jan 15, 2013 11:37

У сувязі з апошнімі дыскусіямі пра Каліноўскага ды агулам распаўсюджаньнем у беларускіх колах усяе гэтае моды на рэвізыянізм беларускасьці, ці то „ліцьвінскага“, ці то „заходнерускага“ ўхілу: дэмаралізацыя сярод беларусаў прывяла ўжо да таго, што многія пачынаюць думаць, што бракуе ім самай рацыі, тады як насамрэч бракуе беларусам - сілы. Сваёй сілы, каб любую найсапраўднейшую сваю рацыю перад чужой сілай магчы абараніць. Бо-ж беларускую нацыянальную справу ейныя ворагі перасьледвалі, падаўлялі і падаўляюць зусім не таму, што, нібыта, ёй у чымсьці сапраўды бракуе нейкае аб'ектыўнае рацыі, правамоцнасьці і гд.: але таму, што (1) яна ў чымсьці невыгодная для іхніх інтарэсаў, і (2) яна ня мае дастаткова сілы, каб абараніцца. - Аднак відаць, што многія нашы людзі зыходзяць з таго, што, неяк чароўна і само сабой, абаязкова „дабро заўсёды перамагае зло“, ды што мець рацыю і маральную перавагу - дастаткова для перамогі, бо таму, хто мае слушнасьць, нібыта неяк абавязкова „Бог дапаможа“. Ды адпаведна, што, калі вас перамаглі - вам, вашай справе, мусіць быць, неяк, у нечым, бракавала рацыі (!)... Ды, з гэтага зыходзячы, зоймемся рэвізыяй, пошукам таго, у чым жа то нам тае рацыі бракавала... - Што за інфантылізм, спадарства. Проста як малыя дзеці!

„žach u čałaviečym sercy“, сузіраньні, „In my humble opinion“

Previous post Next post
Up