Пра канец сьвету :)

Dec 18, 2012 07:37

З пачутага калісьці ад с. п. Віталя Сіліцкага -

Напярэдадні канцу сьвету Бог сабраў валадароў народаў і абвясьціў:
- Кіраўнікі дзяржаваў! Грахамі чалавецтва чаша Майго цярпеньня нарэшце перапоўнілася. Я вырашыў, што прысьпеў час зачыніць гэты праект, таму пасьлязаўтра усё чалавецтва чакае канец сьвету і Страшны Суд, жывых і памерлых: дык ідзіце і абвяшчайце гэта ўсім народам.
...Выступаючы па амэрыканскім тэлебачаньні, прэзыдэнт Абама заявіў:
- Мае дарагія суайчыньнікі-амэрыканцы! Сёньня я маю абвясьціць вам дзьве навіны: адна добрая, другая кепская. Добрая навіна ёсьць тая, што Пан Бог сапраўды існуе! А кепская - што ўжо пасьлязаўтра канец сьвету...
...Выступаючы па расейскім тэлебачаньні, прэзыдэнт Пуцін сказаў:
- Дарагія расіяне! Я павінны абвясьціць вам дзьве вельмі кепскія навіны. Па-першае, аказалася, што Бог сапраўды існуе - і значыць, усім нам... сапраўды(!) прыйдзецца адказваць... за ўсё... - А па-другое, пасьлязаўтра канец сьвету, і значыць, расійскаму народу ні палучкі, ні пеньсіі ў гэтым жыцці выплочвацца больш ня будзе. Я ўжо даў адпаведнае даручэньне.
...Выступаючы па БТ, А. Р. Лукашэнка сказаў:
- Здраўствуйце!! Я очэнь рад саабшчыць вам, всяму народу Беларусі, ваабшчэ всяму міру, дзьве атлічные, замячацельные новасці!.. - Па-першае, Сам Гасподзь Бог прызнаў мяне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь! Па-другое - цяпер я дакладна застануся вашым прэзідэнтам да самага канца сьвету!!..

Karcina Repina „Не ждали”, „žach u čałaviečym sercy“, ab hetym nielha surjozna

Previous post Next post
Up