Янка Купала: "Разьвітаньне з пальшчызнай"

Jul 13, 2012 22:17

130 гадоў споўнілася на мінулым тыдні з дня нараджэньня Янкі Купалы. - Дагэтуль ня ўсе яшчэ здаюць сабе справу, зь якога-то культурнага асяродзьдзя і пісьмовай традыцыі выйшаў (у т.л, у сэнсе „прэч“) малады Янка Купала: што свой першы верш ён напісаў па-польску, ды пісаў польскамоўную лірыку да 1906 году, г.зн напрацягу пары гадоў паралельна зь вершамі па-беларуску.


С.-Пецярбург, 1909 год: Купала трэці год засмучаны pożegnaniem z polszczyzną  :) сядзіць, як той Reytan żałosny po wolności stracie :))
Зь Вікіпэдыі.      Аднак потым пісаньне па-польску ён раптам і назаўжды пакінуў - ды ўрэшце стаўся клясыкам беларускай літаратуры. Чаму так адбылося? Рэч бо ня проста ў тым, што Купала пісаў далей па-беларуску: але ў тым, што ён болей не пісаў па-польску. Бо здавалася-бы, мог-бы пісаць сабе памалу, як прызвычаена, далей таксама й па-польску, як Янка Лучына або Францішак Багушэвіч і інш. Аднак не: польскамоўную творчасьць Купала папросту спыніў, пакінуў.
       А гэта выглядае на тое, што Купала пакінуў польскамоўнасьць так, падобна як пакідаюць штосьці вельмі дарагое: нешта такое, з чым, з аднаго боку, адчуваюць непераадольную неабходнасьць назаўсёды разьвітацца - бо сталася надалей невыносным быць разам з чымсьці, што толькі „Rodzi bolesne zwątpienie skrycie, i w sercu czarną bieznadziejność rości“ - аднак з другога боку, аб гэтым самым „Choć dusza cierpi, choć serce boli“: і вось, каб меней сябе мучыць працяглым разьвітаньнем, імкнуцца разьвітацца аднойчы, незваротна і назаўжды. Прыкладна з такіх меркаваньняў прыстрэльваюць, каб ня мучыўся. Альбо, абяраюць эўтаназію тыя, хто, агулам, вельмі любіць і ценіць жыцьцё.
        Гэта наводзіць на думку, што Купала ня стаўся, нібыта, папросту перакананы кімсьці ў большай, маўляў, пэрспэктыўнасьці пісаньня па-беларуску (што, ізноў, не патрабавала-бы спыніць назаўжды перш пачатую творчасьць па-польску): аднак што Купала тады сьвядома адцяў па-жывому „кавалак“ сябе - ды паклаў на алтар... чагосьці, што тады ўвасабляла (!) для яго беларушчына.
       Дык акалічнасьць гэткага драматызму Купалавага разрыву з пальшчызнай была абумоўленая, як падаецца, менавіта тым, што для яго ў такім выбары ішлося аб моўным выбары не дзеля ўласна мовы. А ён абяраў штосьці шмат большае, парадыгматычнае: што вымагала (у яго ўяўленьні) ня толькі пісаньня па-беларуску, але й не-пісаньня па-польску. - У чым палягаў, або чаго тычыўся, гэткі ягоны драматычны, балючы „вялікі выбар“ у 1906 годзе, ці не на мяжы духоўна-культурнага гвалту над уласнай асобай? - Сярод апошніх польскамоўных вершаў Купалы знаходзім пэўны бяз назвы: які Vaš Suziralnik прапануе ўмоўна называць, менавіта, Pożegnanie z Ojczyzną  „Разьвітаньне з пальшчызнай“ :)

*  *  *
Przestańcie marzyć o sławnej przeszłości.
Marzeniem swoim już jej nie wskrzesicie;
Choćbyście dali nawet własne życie , -
Nie wróci nigdy do was, nie zagości.

I przyszłość wasza spowita w ciemności
Nie świeci szczęściem na dalnim błękicie;
Rodzi bolesne zwątpienie skrycie,
I w sercu czarną bieznadziejność rości.

Więc rzućcie mrzonki i żale po czasie,
Choć dusza cierpi, choć serce boli,
Kochajcie przyszłość w jej świetlanej krasie.

Sercem poddajcie się losów swawoli,
I pracą cichą uścielajcie dla się
Drogę do przyszłej promienistszej doli.

(1906)

(Поўны збор тв., Т.1. Мн, 1995. Стар. 297)

Karcina Repina „Не ждали”, hołas z makulatury, сузіраньні, „In my humble opinion“, бывшіе люди, ab hetym nielha surjozna

Previous post Next post
Up