Jul 06, 2012 17:52
Ёсьць такая распаўсюджаная памылка або неўразуменьне, што дэмакратыя, улада Народу, нібыта абавязкова раўназначная ўладзе лічэбнай большасьці: аднак дэмакратыя і арытмакратыя (у анг., democracy, arithmocracy) - нездарма розныя словы.
Што з гэтага вынікае (перанесена з камэнтароў):
1) Трэба здаваць сабе справу, што „палітычны народ“, пераважная воля якога не абавязкова тоесна воле простай лічэбнай большасьці, ёсьць адметнай рысаю „дэмакратыі“ (!) - тымчасам як улада простай лічэбнай большасьці ёсьць адрознай ад дэмакратыі зьяваю і мае іншую назву. І,
2) той факт, што гэты „палітычны народ“, які ёсьць сувэрэнам дэмакратыі, ня ёсьць зусім тоесны з паняткам народанасельніцтва - дэ-факто паўсюдна захоўваецца ў наш час, а значыць магчымыя разнастайныя рашэньні аб рэгуляваньні крытэраў прыналежнасьці. А значыць,
3) „абумоўленасьць“ прыналежнасьці да „палітычнага народу“ - ёсьць (мае быць), увогуле, уласьцівай рысаю, прыкметай "дэмакратыі", сапраўднага дэмакратычнага ладу.
сузіраньні,
„In my humble opinion“