Чаго бракуе ў Прэзыдэнцкай бібліятэцы? :)

May 19, 2012 23:47


Калі Лу. прыйшоў да ўлады, неўзабаве Бібліятэка Рады Міністраў РБ ім. Горкага была ў Рады Міністраў забраная і ператвораная ў Прэзыдэнцкую бібліятэку.
        Бібліятэка Рады Міністраў БССР, заснаваная ў Доме Ўраду ў 1933 г., мела другія пасьля Дзяржаўнай бібліятэкі БССР ім. Леніна (цяпер Нацыянальнай) фонды рэдкіх выданьняў, асабліва ў галінах гісторыі, статыстыкі, гісторыі мастацтва, права, у тл. са збораў Нясьвіскай ардынацыі Радзівілаў і многіх сядзібаў. Паводле некаторых сьведчаньняў, яе фонд шчодра папаўняўся гэткімі выданьнямі напрацягу 1930-х - ды 1944-1950-х, бо яна мела права „першай рукі“ адносна маёмасьці, канфіскаванай ворганамі НКУС, МГБ і МУС. -
        Згадалася пра Прэзыдэнцкую бібліятэку, адведваючы Нацыянальную бібліятэку Гішпаніі ў Мадрыдзе. Яна была заснавана ў 1712 годзе як каралеўская Палацавая Публічная (!) бібліятэка (Biblioteca Pública de Palacio). Аднак ужо ў 1836 годзе Каралеўскі Палац адмовіўся ад якіх-колечы на яе правоў, ператвараючы яе ў нацыянальную (Biblioteca Nacional de España), з перадачаю яе ў апеку Міністэрства Ўрадавага кіраваньня (Ministerio de la Gobernación) гішпанскага каралеўскага ўраду. - 170 гадоў пазьней, у Беларусі адбылося амаль дакладна наадварот :) Што-ж, трэба быць пасьлядоўнымі - мабыць, тады будзе толькі дарэчным апрануць ейных бібліятэкараў адпаведна, вось хоць бы на ўзор параднай уніформы бібліятэкараў у гішпанскай! :)




Karcina Repina „Не ждали”, hołas z makulatury, „In my humble opinion“, са знакам качэства, z šyrokaha śvietu, trafei fotapalaŭničaha, ab hetym nielha surjozna

Previous post Next post
Up