Pałac Radziwiłłów w Grodnie, дворец Радзивиллов в Гродно
Многія, калі гаворка ідзе аб рэканструкцыі гістарычнага цэнтра ў Гародні, выступаюць супраць адбудовы палаца Радзівілаў. Маўляў, ён не ўяўляў ніякай архітэктурнай каштоўнасці, загароджваў цэлы бок Савецкай плошчы. Аднак большасць нават не ўяўляе, як мог выглядаць гэты будынак тады, калі ў яго сценах гаспадарылі Радзівілы. Ва ўсіх адразу перад вачамі ўзнікае графічны вобраз палаца, вядомага па фатаграфічным матэрыялам пачатку ХХ ст.: вялізны шэры гмах, пазбаўлены ўсялякіх дэкаратыўных дэталяў.
Аднак графічная рэканструкцыя гэтага будынка на канец XVIII ст., зробленая Антонам Кінковічам, наводзіць на адваротныя думкі:
Прынята лічыць часам заканчэння будаўнічых работ у палацы 1744. Дэталёвыя інвентары, зробленыя ў 1744, 1749, 1761 і 1767 гадах, дазволілі данесці да нас усё яго хараство. Галоўны корпус палаца выходзіў на плошчу Рынак і цалкам займаў яго паўднёвы бок. Да яго прымыкалі бакавы будынак, арыентаваны ўздоўж вул. Бернардынскай. Сцены былі пафарбаваныя ў шэры і бэжавы колер, з перавагай апошняга, арнаменты, якія атачалі вокны, у шэры колер, які імітаваў камень. Дах палаца быў зроблены «алендэрска маніро» - у выглядзе мансарды. Галоўны фасад, акцэнтаваны цэнтральным рызалітам з брамай, быў упрыгожаны гербамі Радзівілаў і Вішнявецкіх, а таксама разьбой.
Скразны арачны праезд наладзілі паміж трыма парамі квадратных калон па бакам.Галоўная лесвіца, размешчаная з левага боку ад аркі, вяла ў прадстаўнічыя залы ў галоўным будынку палаца, які выходзіў на Рынак, і ў апартаменты з каплічкай і канцылярыяй гетмана ў крыле палаца з боку вул. Бернардынскай. У будынку таксама знаходзіліся кабінеты, спальні, некалькі прыёмных, пакоі для гасцей, абедзенная зала.
Вялікая прадстаўнічая зала, названая «Партрэтнай», знаходзілася на другім паверсе. Туды вяла галоўная, пышна ўпрыгожаная лесвіца. Сцены лесвічнага маршу былі пакрытыя поліхромным жывапісам у тэхніцы «альфрэска», мелі арыгінальныя арнаменты, распісаныя Гескім.
Вокны залы размяшчаліся ў два рады: унізе вялікія, меншыя - уверсе. Хоры для капэлы над камінамі паказвалі на тое, што гэта зала для баляў. Сцены яго ўпрыгожвалі калоны і скульптуры, паміж імі разьбяныя фігуры, арнаментальныя ўпрыгожванні і маляваныя ландшафты. На распісаных калонах разьбяныя жырандолі на пяць свечак. Інтэр'ер залы ўпрыгожвалі таксама кандэлябры і звісалі са столі 16 белых люстраў.
Фатаздымкі палаца пач. ХХ ст. і 20-я-30-я гг. ХХ ст.: