Востраў-пальма на Нёмане

Dec 30, 2015 18:16



Востраў-пальма? Дубай, гаворыце? У Беларусі ёсць нешта больш унікальнае, створанае самой прыродай!


Дзесьці ў 35 км ад Гародні, вышэй па цячэнню Нёмана, насупраць Харціцы знаходзіцца група старыц, спрадвеку называныя мясцовымі  "Стары Нёман". Старыцы - гэта старое русла ракі. Пасля тысяч гадоў у выніку паводак русла Нёмана змянялася, паступова выпрамляючыся, пакуль не набыло сучасны выгляд. Старыя руслы ракі, у асноўным, высыхалі, пераўтвараючыся ў забалочаныя мясціны, але частка з іх пераўтвараліся ў азёра. Востраў-пальма, ці, больш дакладней, возера-пальма - гэта ўнікальны помнік прыроды, які павінен стаць турыстычным аб'ектам!

Каардынаты аб'екта па спасылцы. Ніжэй - штучнастворанае "цуда інжынерыі" - востраў-пальма ў Дубаі:



google map, Нёман

Previous post Next post
Up