Тры дамы за тыдзень

May 16, 2012 12:08

Гусарскі дом, дом, што стаяў побач і дом на вул. Астроўскага - у хуткім часе стануць гісторыяй.

Двухпавярховы будынак належыў да міжваеннага перыяду і з’яўляўся яскравым прыкладам гарадзенскай драўлянай архітэктуры таго часу. Літаральна за пару дзён да гэтага быў знесены дом побач (Дзяржынскага 20), дзе перад вайной жылі гаспадары «гусарскага дома», здаючы яго кватэрантам




Гусарскі дом на Дзяржынскага 20а у раёне Новага Свету. Я раней пісаў пра яго. Прыйшоў у апошні раз пабачыць яго. Калі я вучыўся на 2-3-м курсах, то здымаў тут пакой.




Недзе за акном, што на першым паверсе справа, я з сябрам Сяржуком гулялі ў шахматы, слухалі музыку, чыталі кніжкі па гісторыі..... вучыліся.




Сяржук сумна азірае наш былы пакойчык




Акрамя таго пачалі разборку дома на Астроўскага. Дом, які перад вайной пабудаваў гродзенскі доктар Беклемішаў, яскравы прыклад “драўлянага” канструктывізму.




Вось так ён выглядаў восенню:







Мая знаходка - лыжная палка. Зроблена з бамбука, апорнае кола - з лазы, пераплецена скуранымі рамнямі. Мабыць, сам гаспадар гэтага дома ў міжваенны час гойсаў на лыжах з ёю)))




Больш інфармацыі на Цуд над Юрыздыкай не адбыўся і Новы Свет траціць яшчэ адзін будынак

Гародня, гусарскі дом, Новы свет, рэстаўрацыя, архітэктура

Previous post Next post
Up