Раскопкі на Вялікай Траецкай + фота ўласных знаходак

Apr 20, 2012 22:34

Археалагічныя працы ў Горадні, якія ладзіліся сіламі гістфаку ГрДУ, падыйшлі да канца. Самай цікавай знаходкай аказаўся развал печы XІV-XVI ст.ст. Пра вынікі раскопак больш падрабязна можна пачытаць тут і тут.



У ходзе раскопак былі раскапаны муры пабудоў, як мне падалося, XVIII ст. Хутчэй за ўсё, гэтыя пабудовы згарэлі падчас пажара 1753 г., або іншага пажара, якія ў асноўным узнікале ў жыдоўскім квартале вуліц Траецкай-Замкавая.







Агульны выгляд раскопак. На першым плане - студэнты-гісторыкі, на другім - будаўнікі (падчас перакура, дарэчы таксама дапамагалі капаць)) )




Фота месца раскопаў (паводле здымка 1944 г.):




Археолагам пашанцавала са знаходкамі. Расказвалі, што знайшлі нават нейкую срэбраную сярэднявечную булаўку. 
А вось мае знаходкі. Абломак гаршка ХІІ ст.:




Гарлавіна бутэлькі ХVIII ст.:




Нейкі элемент дэкора альбо кавалак посуду. Штосьці мне падказвае, што гэта таксама 18 ст.:




археалогія, Гародня, мае знаходкі

Previous post Next post
Up