Гарадзенская ратуша на планах і мапах

Apr 01, 2012 23:06

Гродненская ратуша, ratusz w Grodnie
Гарадзенская ратуша - помнік архітэктуры эпохі рэнесансу (а потым класіцызму) была знішчана саветамі ў 1946 г. (хаця большасць гараджан думае, што яе знішчылі немцы). Пачаткам яе будаўніцтва лічыцца канец 15 ст., калі гораду было нададзена магдэбургскае права.
Дакладнае месцазнаходжанне ратушы нам вядома дзякуючы пляну горада 1655г.:



У 1660-я гады будынак моцна быў пашкоджаны падчас нашэсця маскоўскага войска. Пасяджэнні магістрата з тых часоў пачалі праводзіцца ў асноўным у будынку, што стаяў побач з ратушай. Улады збіралі грошы на адбудову галоўнага будынку горада, але ваенныя пастоі, падаткавы цяжар замаруджвалі аднаўленчыя працы. На адбудову будынку яшчэ горш паўплывалі разбурэнні Паўночнай  вайны.

На плане 1706 г. руіны будынку ратушы пазначаны як "базар"(1), а на скрыжаванні Замкавай вуліцы ды пд-зах боку Рынку камяніца, пазначаная як "ратуша". У будынку закінутай ратушы размяшчаліся гандляры-габрэі.



Пасля сканчэння войнаў на тэрыторыі ВКЛ зноў унікла пытанне па адбудове ратушы, але габрэі-гандляры, якія канчаткова абаснаваліся тут, устройвалі нават бунты, не падпускаючы да сваіх "уладанняў" ураднікаў. Аднаго разу нават закідалі прыйшоўшых муляраў разам з бурмістрам камянямі і цэглай...

Падарожнік Вільгельм Шлемюлер, які наведаў Гародню ў час сойма 1752 г., занатаваў, што пасярод Рынку"бачны руіны велізарнага гмаху, дзе купцы раскладаюць тавар".



Абрысы ратушы на плане 1758г.

На плане 1780 г. адсутнічае будынак ратушы:


 


Гісторык Юры Гардзееў лічыць, што будынак быў разабраны. На яго месцы у 1784 г. узнік будынак новай ратушы, пабудаванай у класіцыстычным стылі. Яна была аднапавярховаю, мела форму карэ. Паўночны і паўднёвы фасады  ўпрыгожвалі рызаліты з шасцюкалоннымі дарыцкімі портыкамі.

Згодна плану 1795 г., ратуша была пабудавана на тым самым месцы, дзе стаяла старая.


 
План 1795 г.


 
План 1812 г.



План 1824 г.


  
Нямецкі здымак 1941 г.

Гародня, гісторыя, ратуша, мапы

Previous post Next post
Up