У гальшанскім касцёле знаходзіцца ўнікальны абраз св. Казіміра. Унікальнасць яму прыдае не сама выява святога, а задні фон, на якім адлюстраваны віленскі пейзаж к.18 ст., дакладней, месца, звязанае з жыццём і дзейнасцю святога заступніка Літвы: катэдральны касцёл св. Станіслава і Верхні і Ніжні замкі.
Касцёл св. Станіслава быў капітальна перабудаваны ў к. 18 ст., і на абразы можна ўбачыць новы воблік святыні. Звярніце ўвагу на капліцу св. Казіміра, што знаходзіцца з правага боку задняй часткі касцёла. Медны купал (італьянскага ўзору) яшчэ пераліваецца на сонцы свежанькім бронзавым колерам, не паспеўшы яшчэ шчарнець і пазелянець ад часу. Адразу за касцёлам знаходзіцца
Ніжні замак - рэзідэнцыя Вялікіх князёў літоўскіх, будынак якога быў разабраны ў пачатку 19 ст. расейскімі ўладамі. Гэта - адна з нешматлікіх захаваных да нашага часу
арыгінальных выяваў замку. На ўзвышшы за Ніжнім замкам - Верхні замак, таксама ў вельмі незвычайным ракурсе.