Панарама Горадні. Здымак зроблены паміж 1930 і 1935 гг. Праз Нёман адначасова існавалі два масты (!): Стары мост, які быў адноўлены ў 1930 г. і драўляны гужавы мост, пабудаваны у 1922 г. На месцы драўлянага моста некалькі гадоў раней стаяў мостпадобнай канструкцыі, пабудаваны немцамі ў 1915 г.
Пасля заняцця Горадні ў верасні 1915 г. у кайзераўскіх войскаў узнікла неабходнасць у пабудове маста, які да таго быў знішчаны адступаючымі рускімі вайскамі. Спачатку сувязь правабярэжнай і левабярэжнай часткаў ажыццяўлялася пасродкам пераправы, якая, дарэчы, існавала тут і
раней на працягу усяго ХІХ ст.:
аднак такі від сувязі, згадзіцеся, малаэфектыўны. Немцы пачалі будаваць драўляны мосцік паміж Новым замкам і Бернардынскім жаночым манастыром:
Канструкцыя яго вельмі нагадвала пантонныя масты, з дапамогай якіх немцы фарсіравалі Нёман:
Але падобны мост, відаць, выканаў сваю функцыю - перамяшчэнне групоўкі войск - і ўжо не змог далей нармальна функцыяваць. Тады было вырашана яго разабраць і пабудаваць лепшы на месцы былой пераправы. І гэта ўсё літаральна за месяц-два.
Затым у снежні 1915 г. немцы прыступілі да адбудовы чыгуначнага маста (больш падрабязна пра гэта апісана
тут і
тут)
Пасля гэтага да 1916 г. будуецца іншы драўляны мост за некалькі метраў ніжэй за знішчаны Стары (ранейшы, магчыма, змыла паводкай):
Ды і прастаяў ён не доўга. Пасля таго, як Горадня апынулася ў складзе ІІ Рэчы Паспалітай, на месцы старой пераправы будуецца новы драўляны мост:
Пасля адбудовы Старога моста неабходнасць у драўляным адпала і яго, напэўна, дэмантавалі: