Днямi на вул. Вялiкай Траецкай пачалi пракладваць камунiкацыi да новага офiснага будынку, якi павiнен паўстаць неўзабаве на месцы разбуранага за пажарным дэпо.
Нягледзячы на абяцаны археалагiчны нагляд, прэтэнзii
ў адрас будаўнiкоў i археолагаў ёсць. Па-першае, каўшом экскаватара пашкоджаны, а калi больш дакладна, знiшчаны, падмуркi дамоў ХIX ст. Па-другое, не вядзецца фiксацыi залягання i стану гэтых падмуркаў для магчымага ў будучым археалагiчнага вывучэння гэтага месца, якое некалi насiла назву "школьны двор". Варта адзначыць, што гэта вельмi важнае ў археалагiчным плане месца, бо ў XII ст. тут быў пасад. Дагэтуль сур'ёзных археалагiчных раскопак у гэтым месцы не праводзiлася i яно застаецца не вывучаным. Складваецца такое ўражанне, што кафедра археалогii ўвайшла ў спячку: за апошнiя дзесяць гадоў не вяла сур'ёзных раскопак, у асноўным капаючы шурфы 2 на 2 метры.