Паўднёвая (маставая) брама ў Горадні стаяла на нёманскім мосце, які злучаў занёманскую частку з горадам. Яна адлюстравана ў цэнтральнай частцы гравюры Адэльгаўзера-Цюндта.
Асноўная функцыя гарадскіх уязных брамаў у еўрапейскіх гарадах - абарончая. Брамы былі адзінымі месцамі, праз якія можна было патрапіць у горад. У выніку наступу ворагаў яны зачыняліся.
У даўняй Горадні назіралася іншая з'ява. Гарадскія брамы тут выконвалі больш эканамічныя функцыі: у іх збіралі падаткі.
Горад хоць і меў мейскія ўмацаванні, аднак яны,як вынікае з гравюры Макоўскага, былі даволі слабыя і маглі забяспечыць абарону супраць слабых раз'ездаў (напрыклад татарскіх).
На гравюры 1600 г. брама, якая яшчэ паў-стагоддзя стаяла за мастом, адсутнічае. Затое на вул. Маставой мы бачым іншую вежу. Цалкам верагодна,што гэта перанесеная паўднёвая брама.
Месца, дзе, хутчэй за ўсё, стаяла брама. Фрагмент мапы 1655 г.
Брамы-вежы з падобным абрысам часта сустракаліся ў Еўропе. Найбольш падобная - брама ў нямецкім Кведлінбургу.