Габрэйская лазня над Гараднічанкай

Nov 01, 2014 23:20

Наведванне лазні ў даўнія часы належала да адной з галоўных прафілактычных мер падтрымлівання санітарна-гігіенічных норм у горадзе. Уперыяд Новага часу гарадзенскія лазні будаваліся на беразе Нёмана ці Гараднічанкі.

У XVIII ст. пісьмовыя крыніцы згадваюць аб існаванні ў габрэйскім квартале над Гараднічанкай "дома лазебнага жыдоўскага".



Цагляны будынак лазні Г-падобнай формы паказаны на плане Гародні 1753 г.  Лазня знаходзілася над самым берагам Гараднічанкі. З габрэйскага квартала сюды можна было патрапіць па драўлянай лесвіцы.



Гэты ж будынак на мапе 1831 г.

Што сталася з лазняй у др.п. ХІХ ст., і ці працягваў існаваць гэты будынак у пач. ХХ ст. - невядома.

Зусім нядаўна бурлівыя воды Гараднічанкі вымылі цагляныя падмуркі гэтай старажытнай пабудовы.





Цэгла 18 ст.



Ля цаглянай кладкі захаваліся нават драўляныя часткі будынка.



Від на падмуркі лазні 18 ст.



Прыкладна з гэтага ракурса ў 1860-я гг. Напалеон Орда зрабіў свой малюнак, на пярэднім плане якога паказаны будынак лазні.



Як вядома, Орда маляваў знакавыя аб'екты гарадскога пейзажу. Той факт, што мастак вырашыў намаляваць габрэйскую лазню, наводзіць на думку, што лазня магла быць міквай - лазняй для рытуальнага амывання.

Гародня, габрэі, Напалеон Орда, Гараднічанка

Previous post Next post
Up