Пасля нядаўніх залеваў у цэнтры Гародні магутнымі патокамі вады
павымывала шмат цікавых рэчаў. Насупраць 10-й школы з-пад зямлі паказаліся прамавугольныя кавалкі пяшчаніку. Пяшчанік у нашых мясцінах амаль не сустракаецца, таму сам факт канцэнтрацыі ў адным месцы вялікай колькасці пяшчанікавых вялікіх пліт і больш дробных кавалкаў выглядае дзіўна.
Амаль усе кавалкі - са слядамі ручной апрацоўкі. На некаторых відаць сляды зубіла:
Дзесятак каменных пліт мае амаль аднолькавую форму і памеры:
Хто пакінуў тут гэтыя пліты і якое іх было прызначэнне?
Ёсць некалькі версій. Хутчэй за ўсё, гэтыя пліты - загатоўкі надмагільных пліт, магчыма, адбракаваных. Ёсць яшчэ думка, што гэтыя камяні выкарыстоўвалі пры будаўніцтве нейкага аб'екта на Гарадніцы.
Сам факт знаходжання пліт і больш дробных кавалкаў ля вады наводзіць на думку, што іх тут у вадзе і апрацоўвалі.
Калі хто мае нейкую здагадку адносна прызначэння - дзяліцеся